2 снежня «кіраўніка нашага клубу, які з’яўляецца грамадзянінам РФ, выклікалі ў Аддзел па Грамадзянству і Міграцыі Першамайскага РУУС, дзе ён атрымаў пастанову аб прымусовай высылцы тэрмінам на 5 гадоў», паведамляе tarpeda.org.

zabarona-660x440

Паводле Салангіна, яму не патлумачылі чаму беларускія ўлады прынялі такое рашэнне, паведамляе Белсат.

Падчас апошняга матчу з ФК «Зорка-БДУ», які адбыўся 5 лістапада, супрацоўнікі міліцыі на стадыёне РЦАР-БДУ затрымалі дырэктара «Тарпеда» пасля ягоных спробаў высветліць прычыну забароны клубнай атрыбутыкі на стадыёне. Тады на Андрэя Салангіна быў складзены адміністрацыйны пратакол за невыкананне законных патрабаванняў прадстаўнікоў праваахоўных органаў.

«Аднак на сённяшні момант правапарушэнне яшчэ не ўступіла ў сілу, паколькі было абскарджанне… Наш клуб афіцыйна звяртаецца да прадстаўнікоў медыяў Беларусі з просьбай асвятліць гэту сітуацыю», – заклікае кіраўніцтва клубу на сайце ФК «Тарпеда».

«Выклікае занепакоенасць той факт, што грамадзяніна саюзнай нам дзяржавы – Расейскай Федэрацыі, дырэктара прафесійнага футбольнага клубу Беларусі, які ўваходзіць у Асацыяцыю «Беларуская федэрацыя футбола», без законных падставаў пазбаўляюць магчымасці працаваць на тэрыторыі нашай краіны і знаходзіцца разам з жонкай і 2 непаўналетнімі дзецьмі, які з’яўляюцца грамадзянамі Рэспублікі Беларусь», – гаворыцца ў прэс-рэлізе.

Дырэктар менскага «Тарпеда» быў высланы з Беларусі на цягніку ў суправаджэнні канвою, які кантраляваў перасячэнне мяжы.

Чытайце па тэме:  За год из Беларуси депортированы 390 и высланы 909 россиян

Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest
Поддержать проект:

Дадаць каментар

E-mail is already registered on the site. Please use the увайсці форма or увядзіце іншы.

You entered an incorrect username or password

На жаль, вы павінны ўвайсці ў сістэму.