Пад менскай Ратушай 3 чэрвеня прайшоў «Дзень Швецыі» — свята шведскай культуры, праведзенае супольна амбасадай Швецыі ў Беларусі і Менгарвыканкамам у межах «Тыдню Швецыі».

svaboda.org

На плошчы Свабоды былі адкрытыя культурная, адукацыйная, інфармацыйная, дзіцячая і спартовая пляцоўка, праходзілі майстар-класы і кірмаш рамеснікаў. На свяце гралі класічную, этнічную і сучасную шведскую музыку беларускія выканаўцы: хор Concordia, сімфанічнае трыё «Вытокі», кавер-бэнд Пятра Клюева. Беларускі гурт Naviband выканаў свае найбольш вядомыя беларускамоўныя песні (іх выступ сабраў некалькі тысяч чалавек), пасля іх выступіў шведскі сінт-поп гурт Secret Service, паведамляе Радыё Свабода.
Дні культуры розных краінаў будуць праходзіць у Верхнім горадзе і надалей: запланаваныя дні расейскай (10 чэрвеня), казахскай (17 чэрвеня), літоўскай (24 чэрвеня), фінскай (29 ліпеня), карэйскай (5 жніўня), азербайджанскай (12 жніўня), украінскай (19 жніўня), армянскай (26 жніўня), індыйскай (27 жніўня), італьянскай (3 верасня), польскай (16 верасня), еўрапейскай (17 верасня) і грэчаскай (23 верасня).

 
 
 
 
 
 
 
 
Амбасадар Швэцыі Марцін Обэрг (зьлева)

Амбасадар Швецыі Марцін Оберг (злева)

Старшыня Менгарвыканкаму Андрэй Шорац

Старшыня Менгарвыканкама Андрэй Шорац

 
Гурт Naviband

Гурт Naviband

 
Чытайце па тэме:  Швеция задерживает экстрадицию Ольги Класковской

Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest

Дадаць каментар

E-mail is already registered on the site. Please use the увайсці форма or увядзіце іншы.

You entered an incorrect username or password

На жаль, вы павінны ўвайсці ў сістэму.