Міністэрства адукацыі імгненна адрэагавала на інцыдэнт у Светлагорску. Цяпер чыноўнікі кажуць, што зробяць дадатковыя захады, каб пазбегнуць нядбайнасці педагогаў. У прыватнасці, на дзіцячых пляцоўках плануюць інсталяваць камеры відэаназірання. А напярэдадні стала вядома, што выхавальніца групы, з якой уцяклі дзеці, была звольненая. Ці справядліва гэта? Журналісты Белсата запыталіся ў калегаў былой працаўніцы дзіцячага садка.

«Я адмоўна да гэтага стаўлюся, яна вельмі добрая выхавальніца была, вельмі добрая, усе яе любілі і паважалі і любяць і паважаюць і я катэгарычна супраць гэтага. Магчыма хтосьці дзверы не зачыніў, шустрыя дзеці, вы ж самі разумееце – дзеці гэта дзеці», – распавяла «Белсату» выхавацелька з нашумелага садку.

Навіна стварыла моцны розгалас у грамадстве

Мы вырашылі запытацца, што пра гэта думаюць мясцовыя.

«Звольнілі? Канешне, я лічу канешне, гэта ж дзеці. Гэта жудасна, я ўвогуле не магу ўявіць як такое магло быць».

«Канкрэтна нейкага асуджаць, трэба разбірацца ва ўсім. Ну вы ведаеце што, хутчэй за ўсе недахоп персаналу, больш-менш у патрэбнай колькасці».

– кажуць жыхары Светлагорску.

Сваю пасаду страціла загадчыца дзіцячага садка

Дзеля расследавання гучнага інцыдэнту была створаная камісія.

Трэба адзначыць што бацькі хлопчыкаў вельмі шкадуюць, што выхавальніцу звольнілі, і прасілі кіраўніцтва адмовіцца ад гэтага рашэння, але выпадак меў вялізны розгалас. Трэцяга студзеня з дзіцячага садка ў Светлагорску ўцяклі трое хлопчыкаў. На пошукі ўцекачоў па трывозе паднялі раённую міліцыю. Хлопчыкаў знайшлі ў дызельным цягніку, які накіроўваўся ў Жлобін.


Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest
Поддержать проект:

Leave a comment