Госць «Свабоды» — лідэр крымска-татарскага народу, легендарны савецкі дысідэнт, сябра вярхоўнай Рады Украіны, намінант на Нобелеўскую прэмію міру Мустафа Джамілеў.

Мустафа Джамілеў

Мустафа Джамілеў

Ганна Соўсь: Калі пяты прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка ў сваёй інаўгурацыйнай прамове сказаў: «Крым быў, ёсць і будзе наш», — усе лідэры дзяржаваў і міжнародных арганізацый усталі і апладзіравалі яму, у тым ліку Аляксандр Лукашэнка, чый прадстаўнік у ААН галасаваў супраць тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны. У той жа дзень былы выканаўца абавязкаў прэзідэнта Украіны Аляксандар Турчынаў цёпла прыняў беларускага кіраўніка з сынам Колем. Гэта выклікала розныя рэакцыі ў Беларусі. З аднаго боку, людзі казалі: «Нашто першым загінуў на Майдане беларус Міхаіл Жызнеўскі, нашто нашы дэмакраты ездзілі і падтрымлівалі Майдан, калі ўсім гэтым скарыстаўся аўтарытарны кіраўнік Лукашэнка?» З другога боку, гучалі меркаванні, што цяпер для ўкраінскіх лідэраў стаіць такі самы выбар, як у Чэрчыля і Рузвельта, калі адкрывалі другі фронт у Другой сусветнай вайне, калі яны былі вымушаныя кантактаваць з дыктатарам Сталіным. Калі Беларусь не прызнала Абхазію і Паўднёвую Асетыю як незалежныя дзяржавы пасля расійска-грузінскай вайны, то пасля амаль усе кіраўнікі Грузіі фактычна не гаварылі пра парушэнні правоў чалавека ў Беларусі. Як, на вашую думку, гэтая дылема цяпер будзе вырашацца ўкраінскім кіраўніцтвам і як будуць глядзець крымскія татары на дылему, што з аднаго боку Лукашэнка кажа пра цэласнасць Украіны, а з другога боку цалкам можа быць чалавекам, марыянеткай Пуціна?

Мустафа Джамілеў: Я думаю, што мы будзе дастаткова шчырымі. Калі беларускі лідэр ці іншы лідэр кажа нешта слушнае наконт Крыму, пра акупацыю, мы будзе прызнаваць гэта. А калі ў яго краіне парушаюцца правы чалавека, і нешта ён робіць незаконнае супраць сваіх грамадзянаў, мы таксама пра гэта будзем гаварыць. Гэта сумленныя адносіны. Сапраўды, супярэчлівая пазіцыя Лукашэнкі: з аднаго боку ён прызнае гэты псеўдарэфэрэндум, хаця ўсім зразумела, што там ніякага рэферэндуму не было. Але ён па падказцы з Масквы гэты рэферэндум прызнае. І ў той жа час кажа, што ён прыхільнік цэласнасці Украіны. Калі гэта так, чаму прызнаеш рэферэндум? Я б сказаў, што не вельмі ўзважаная, не вельмі мудрая палітыка, і гэта дае падставы сумнявацца ў яго шчырасці.

Тое, што ён на інаўгурацыі ўстаў… Падаецца, што ўсталі нават шчырыя ворагі ўкраінскай дзяржавы. Там не ўстаць немагчыма было. Потым далей ён у інтэрв’ю казаў пра цэласнасць Украіны, і што трэба ісці дамаўляцца з Крымам, каб ён ізноў вярнуўся. Гэта падлеткавая, дзіцячая размова. Нібыта незразумела, што ад волі жыхароў Крыма нічога не залежыць. Калі б сапраўды залежала ад волі жыхароў Крыма… Нам дакладна вядома, што ўсяго ў рэферэндуме ўдзельнічалі 34% жыхароў Крыма, а ў прэсе напісалі пра 85%, і што 95 выказаліся «за». Лукашэнка не мог не ведаць гэтага, і ў той жа час ён кажа, што трэба дамаўляцца з Крымам. Прычым цяпер такая сітуацыя, што ў Крыме немагчыма будзе праводзіць рэферэндумы, паколькі ў адпаведнасці з расійскім заканадаўствам любыя нават размовы аб пераглядзе межаў суб’ектаў федэрацыі і іх прыналежнасці да той ці іншай дзяржавы разглядаюцца як заклік да сепаратызму з усімі наступствамі, якія будуць вынікаць з гэтага. Гэта артыкул Крымінальнага кодэкса — да 5 гадоў пазбаўлення волі. Гэта таксама Лукашэнка, праўдападобна, ведае, і ў той жа час ён для публікі кажа такія рэчы.

Але тое, што ён казаў, што бачыць цэласную Украіну… А нашто тады на генеральнай Асамблеі ты сваёй дэлегацыі кажаш, каб падтрымлівала гэтую акупацыю? Логікі ў яго дзеяннях няма…

<iframe src=”http://svaboda.share.rferl.org/flashembed.aspx?t=vid&amp;id=25418563&amp;w=640&amp;h=363&amp;skin=embeded” scrolling=”no” frameborder=”0″ width=”640″ height=”363″></iframe>

Пра Украіну і Парашэнку

Украіна дала нам свабоду. Крымскія татары на выбарах заўсёды аддавалі галасы нацыянальна-дэмакратычным сілам. Крымска-татарскі фактар — гэта фактар стабільнасці Украіны, фактар адзінства Украіны.

Парашэнка — найбольш удалы выбар для Украіны. Я з ім сядзеў разам на пасяджэннях у Вярхоўнай Радзе. Мільянер, але прыстойны.

Пра Расію

Тое, што зрабіла Расія, яе кіраўніцтва, наносіць шкоду базавым інтарэсам Расіі, расійцаў. Гэта шлях катастрофы. Шлях ізаляцыі, шлях дыскрэдытацыі гэтай дзяржавы. Я б, канечне, хацеў, каб як мага хутчэй Расія ўсё ж стала дэмакратычнай дзяржавай, каб яна стала паважанай ў свеце дзяржавай, каб яна выконвала ўсе міжнародныя нормы. Але для гэтага, канечне, трэба там змяніць рэжым, і дай Бог расійцам сілы і мудрасці, арганізаванасці, каб яны аказалі такі супраціў рэжыму, які вымусіў бы пайсці на дэмакратычныя рэформы, каб яна стала дэмакратычнай дзяржавай.

Пра стратэгію супраціву

Крымскія татары — не меншасьць у Крыме, мы — карэннае насельніцтва. Наша зямля акупаваная. Мы адкідаем сілавы сцэнар. Мы спавядаем прынцып негвалтоўнага супраціву. Расія напала, ведаючы, што мы не зможам аказаць супраціў. Мы разлічваем на сусветную грамадскую думку і на міжнародныя гарантыі.

Пра тых, хто з’яжджае, мы не гаворым «уцекачы». Наша стратэгія — ні кроку з Крыма. Але тыя, хто ўсё ж будзе вымушаны з’ехаць з Крыма, павінны пасяліцца непадалёк ад Крыма, напрыклад, у Херсонскай вобласці, каб потым мець магчымасць хутка вярнуцца. У ідэале я б хацеў, каб ніякага ўдзелу ў структурах улады акупацыйнага рэжыму не было, каб ніводзін крымскі татарын не браў расійскі пашпарт. Але мы цудоўна ўсведамляем, што забяспечыць гэта немагчыма. Людзі не ўсе на 100% ідэйныя. Таму Курултай прыняў рашэнне большасцю галасоў, што трэба накіраваць двух сваіх прадстаўнікоў у структуры ўлады для рашэння сацыяльных праблем крымскіх татар.

Унутраны супраціў заўсёды будзе, але наколькі ён будзе актыўным, канечне, залежыць ад таго, як мы арганізуемся, як зможам падтрымаць тых, хто супраціўляецца, і ад таго, наколькі жорсткім будзе рэжым акупантаў. Цяпер робіцца стаўка на старую савецкую палітыку — падзяліць крымскіх татараў на «дрэнных» і «добрых», якія будуць служыць без усялякіх прынцыпаў, адпрацоўваць, тое, што ім дадуць. І сапраўды, некаторым крымскім татарам даюць пасады, іх возяць на сустрэчы з Пуціным. Гэта «добрыя» татары. І ёсьць прыкметы таго, што будуць закрываць, забараняць Меджліс на ўсёй тэрыторыі Крыма.

Крыніца: Радыё Свабода

Навіны ад Belprauda.org у Telegram. Падпісвайцеся на наш канал https://t.me/belprauda.

Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest
Поддержать проект:

Загрузка...