У мінулую пятніцу са мною адбыўся дзіўны выпадак, пиша Язэп Палубятка.

Фото: verslas.lrytas

 

У гэты дзень па справах быў у сталіцы. Каб вярнуцца назад, завітаў у касы чыгуначнага вакзала. Прыдатны цягнік за нумарам 629 Мінск — Гродна, які адпраўляецца ў пяць гадзін дня. Касірка мне тлумачыць, што ёсць білеты, але коштам даражэйшым за звычайныя. Гэта плацкартны вагон, які пераабсталяваны пад агульны і ў якім месцяцца не чатыры чалавекі, як у плацкарце, а шэсць. Кошт білета да Мастоў складае 8 рублёў 68 капеек. Даражэй на тры рублі за звычайны.

Сядаю ў вагон, а ён не плацкартны, а купэйны. У купэ чатыры чалавекі. Усё добра, але спрабую ўдакладніць у правадніцы сітуацыю. Тая бярэ білет і аўтарытэтна заяўляе, што ён прададзены мне як агульны, і паказвае мне адзнаку на квітку, а чаму такое здарылася, не ведае, бо яна звычайны перавозчык.

Іду да начальніка цягніка. Мінаю плацкартныя вагоны, пераабсталяваныя пад агульныя. Пасажыраў шмат. Іду праз агульныя. Запоўнены напалову.

Начальнік цягніка таксама не валодае сітуацыяй. Яго задача — давезці пасажыраў да месца прызначэння. Аднак мой квіток заслугоўвае ўвагі. Начальнік цягніка яго фатаграфуе і раіць мне звярнуцца ў касу.

У касе на чыгуначнай станцыі ў Мастах тлумачаць, што ніякага загаду на кошт продажу білетаў няма, бо яны прадаюцца праз камп`ютар, дзе адразу высвечваецца кошт білета. Магчыма, такі загад ёсць, але ён у Баранавічах, дзе месціцца аддзяленне беларускай чыгункі.

Чытайце па тэме:  В Беларуси на треть подорожал проезд на железной дороге

Тут даведваюся яшчэ адну акалічнасць: я ехаў у купэйным вагоне, аднак білет мой, як і іншых пасажыраў, коштам плацкартнага, прычым адзнака на ім, што білет агульны. Блытаніны большай не прыдумаць. А вось патлумачыць, чаму прадаюцца білеты на такія вагоны пры наяўнасці агульных, няцяжка. Такім чынам здабываецца прыбытак.

Язэп Палубятка, Газета Слонимская

Навіны ад Belprauda.org у Telegram. Падпісвайцеся на наш канал https://t.me/belprauda.

Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest
Поддержать проект: