У Вашынгтоне распаўсюджаны штогадовы даклад Дзяржаўнага дэпартамента ЗША па правах чалавека ў свеце за 2016 год.

Рэкс Тылерсан

Рэкс Тылерсан

Гэта першы даклад аб сітуацыі з правамі чалавека, які апублікавала новая адміністрацыя прэзідэнта Дональда Трампа. Даклад падпісаны новым дзяржаўным сакратаром Рэксам Тылерсанам, паведамляе Радыё Свабода.

У раздзеле, прысвечаным Беларусі, гаворыцца, што найбольшымі праблемамі ў галіне правоў чалавека з’яўляюцца няздольнасць грамадзян змяніць уладу шляхам выбараў, адсутнасць механізму стрымліванняў і проціваг у палітычнай сістэме і звязаныя з гэтым злоўжыванні ўлады.

Даклад падкрэслівае, што пасля свайго выбару ў 1994 годзе прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка падарваў у краіне вяршэнства закону, у тым ліку маніпулюючы выбарамі і выдаючы аўтарытарныя дэкрэты. У дакладзе гаворыцца, што ўсе наступныя прэзідэнцкія выбары ў Беларусі не адпавядалі міжнародным стандартам. Парламенцкія выбары ў 2016 годзе, адзначаецца, таксама не адпавядалі міжнародным стандартам.

У раздзеле па Беларусі, які налічвае 56 старонак, аўтары дакладу скрупулёзна пералічваюць факты парушэнняў правоў чалавека ў краіне, асабліва акцэнтуючы ўвагу на жорсткім абыходжанні і катаваннях у беларускіх турмах (згадваюцца выпадкі смерці ў зняволенні Ігара Пцічкіна і Ігара Барбашынскага) і працэсах з палітычнай падбіўкай (у гэтым кантэксце ўпамінаецца судовая справа блогера Эдуарда Пальчыса).

Навіны ад Belprauda.org у Telegram. Падпісвайцеся на наш канал https://t.me/belprauda.

Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest
Поддержать проект:

Загрузка...