Экс-кандыдат у прэзідэнты Беларусі на выбарах 2010 года і былы палітвязень Алесь Міхалевіч ехаў за мяжу з поўным зборам твораў… Леніна.

nn.by

Здарылася гэта выпадкова. Як піша ў Facebook жонка Міхалевіча Мілана, у гімназіі на бацькоўскім сходзе абвесцілі, што кожны вучань мусіць здаць па некалькі дзясяткаў кілаграмаў макулатуры. Выручыла бабуля, якая зняла з антрэсоляў поўныя зборы твораў Леніна і Сталіна… Алесь Міхалевіч паклаў іх у багажнік і паабяцаў пасля выхадных завезці у гімназію. Аднак узніклі тэрміновыя справы і ён паехаў за мяжу. Толькі там ён зразумеў, што кнігі забыўся выгрузіць і яны засталіся ў багажніку (праўда, кнігі Сталіна падчас перавозкі ў пад’ездзе нехта скраў).

Як піша Мілана Міхалевіч, “кнігазбор” выклікаў у мытнікаў сапраўдны фурор.

Еўрарадыё

Чытайце па тэме:  Ксения Собчак предложила «убрать тело Ленина» с Красной площади
Навіны ад Belprauda.org у Telegram. Падпісвайцеся на наш канал https://t.me/belprauda.

Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest
Поддержать проект: