Амерыканскі тэлеканал CNBC паведамляе пра штораз большую заклапочанасць у Еўропе расійска-беларускімі вайсковымі вучэннямі «Захад-2017».

Паводле эксперта, працытаванага тэлеканалам CNBC, існуе немалая імавернасць таго, што Расія можа выкарыстаць гэтую ваенную гульню як нагоду для анэксіі Беларусі, паведамляе Радыё Свабода.

«Расія падае [Захад-2017] як сціплыя вайсковыя манеўры з удзелам не болей чым 13 тысяч вайскоўцаў, але ўсё паказвае на тое, што гэта могуць быць найбуйнейшыя вайсковыя вучэнні ў постсавецкай гісторыі», — сказаў тэлеканалу Леан Арон, дырэктар даследаванняў Расіі ў Амерыканскім інстытуце прадпрымальніцтва ў Вашынгтоне.

Паводле Арона, незадаволенасць Уладзіміра Пуціна Беларуссю можа вынікаць, па-першае, з пацяплення адносін паміж Мінскам і Бруселем, якое назіраецца апошнім часам. Па-другое, звяртае ўвагу эксперт, Маскву таксама не цешыць факт, што Аляксандр Лукашэнка пазіцыянаваў сябе ў якасці нейтральнага пасярэдніка ў мірных перамовах з Украінай. «Гэта не такія рэчы, якія Пуцін хацеў бы бачыць з боку краіны, якую ён лічыць вельмі блізкім саюзнікам», — адзначыў Арон.

На думку Арона, не выключана, што ў выпадку спробы анэксіі Беларусі Расіяй многія беларускія афіцэры могуць перайсьці на бок Масквы.

«Справа ў тым, што беларускія афіцэры лічаць, што калі Беларусь будзе далучаная да Расіі, то яны не толькі атрымаюць лепшыя зарплаты, але і стануць часткай вайсковай звышдзяржавы, замест заставацца ў такой засцянковай арміі», — сказаў Арон.

Навіны ад Belprauda.org у Telegram. Падпісвайцеся на наш канал https://t.me/belprauda.

Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest
Поддержать проект:

Загрузка...