Крыніцы ў Эўразвязе паведамляюць, што ЭЗ гатовы вітаць беларускага кіраўніка Аляксандра Лукашэнку на саміце «Ўсходняга партнэрства», які адбудзецца ў наступным месяцы ў Брусэлі. Пра гэта паведамляе брусэльскі карэспандэнт Радыё Свабода Рыкард Юзьвяк.

Крыніцы ў ЭЗ у размове з Юзьвякам падкрэсьлілі, што Беларусь была запрошаная прыняць удзел у саміце 24 лістапада ў Брусэлі «без абмежаванняў» — гэтак жа, як і пяць іншых чальцоў «Усходняга партнэрства»: Азэрбайджан, Армэнія, Грузія, Малдова і Ўкраіна.

Запрашэнні на саміт былі накіраваныя краінам «Усходняга партнэрства» 6 кастрычніка.

Напярэдадні чатырох папярэдніх самітаў «Усходняга партнэрства» ЭЗ ясна даваў зразумець, што на іх не чакаюць Лукашэнку, які кіруе Беларуссю шмат гадоў і якога называлі «апошнім дыктатарам Эўропы».

На апошнім такім саміце, які праходзіў у Рызе ў 2015 годзе, Менск прадстаўляў міністар замежных справаў Уладзімер Макей.

Эўразвяз ўпершыню ўвёў абмежавальныя меры ў дачыненні да Беларусі ў 2004 годзе ў сувязі са знікненнямі апазыцыйных палітыкаў, бізнэсоўца і журналіста.

Эўрапейская Рада прыняла дадатковыя санкцыі ў сувязі з жорсткім здушэннем акцыяў пратэсту пасля прэзыдэнцкіх выбараў у снежні 2010 году.

Але ў лютым 2016 году ЭЗ зняў большасць санкцыяў супраць Беларусі. Былі скасаваныя замарожванне актываў і забароны на выдачу візаў 170 беларускім грамадзянам, у тым ліку Лукашэнку і вышэйшым службовым асобам, а таксама абмежавальныя меры супраць 14 кампаніяў. Гэтае рашэнне было прынятае ў адказ на вызваленне ўсіх беларускіх палітычных вязняў і ў кантэксце паляпшэння адносінаў паміж Беларуссю і Эўразвязам.

Чытайце па тэме:  «Декрет о тунеядстве-2». Лукашенко хочет избежать поражения

Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest

Дадаць каментар

E-mail is already registered on the site. Please use the увайсці форма or увядзіце іншы.

You entered an incorrect username or password

На жаль, вы павінны ўвайсці ў сістэму.