Прадстаўнік Еўрапейскай службы вонкавых дзеянняў апублікаваў заяву з заклікам да Беларусі ўвесці мараторый на смяротнае пакаранне.

У тэксце адзначаецца, што нагодай для публікацыя заявы стала прывядзенне ў выкананне прысуду гамельчуку Сяргею Вострыкаву, які летась быў прызнаны вінаватым у жорсткім забойстве дзвюх жанчын, згвалтаванні і выкраданні. Пра выкананне прысуду паведамілі ягоным сваякам, нагадвае Белсат.

«Ужыванне смяротнага пакарання супярэчыць заяўленай Беларуссю гатовасці ўзаемадзейнічаць з міжнароднай супольнасцю, у тым ліку з Еўрапейскім звязам, па гэтым пытанні і разглядаць увядзення мараторыю на смяротнае пакаранне», – гаворыцца ў заяве, у якой змяшчаецца заклік да Беларусі неадкладна ўвесці мараторый на ўжыванне смяротнага пакарання.

Чытайце па тэме:  Кадыров призвал граждан не ездить в Европу

Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest
Поддержать проект:

Leave a comment