Еўразвяз адменіць плату за роўмінг для 6 краін-чальцоў Усходняга партнёрства. Гэта азначае, што жыхары Грузіі, Арменіі, Азербайджана, Малдовы, Беларусі і Украіны ў час паездак у Еўропу змогуць карыстацца сваімі тэлефоннымі нумарамі, не падключаючы паслугу роўмінгу. Працэс адмены роўмінгу чакаецца завяршыць да 2020 года.

Фота: ExpertTur

 

Еўрапейскі Звяз мае намер укараніць бясплатны роўмінг для краін праграмы Усходняга партнёрства. Пра гэта заявіў кіраўнік службы знешніх дзеянняў ЕЗ Барыс Ярашэвіч грамадскаму вяшчальніку Грузіі. «Калі вы падарожнічаеце ў краіны Усходняга партнёрства або з гэтых краін у ЕЗ, тарыфы ў роўмінгу занадта высокія. Плата за роўмінг у ЕЗ ужо адменена. Цяпер мы плануем зрабіць гэта і за межамі Еўразвяза для 6 краін Усходняга партнёрства. Калі вы з грузінскім нумарам паедзеце ў Бельгію, то не павінны там марнаваць на званкі больш, чым марнуеце ў Грузіі », – сказаў Ярашэвіч. Ён дадаў, што таксама будуць перагледжаны і ўзгоднены з мабільнымі аператарам тарыфы на сотавую тэлефонную сувязь і паабяцаў, што «плата будзе нізкай і даступнай». Па словах Ярашэвіча, ініцыятыва будзе зафіксавана ў дэкларацыі на саміце Усходняга партнёрства, які пройдзе ў лістападзе 2017 года ў Бруселі. Поўнасцю рэалізаваць ініцыятыву плануецца да 2020 года. Праект ЕЗ „Усходняе партнёрства” пачаты ў 2009 годзе. Яго мэта – інтэграцыя 6 постсавецкіх краін у еўрапейскія структуры. У праекце ўдзельнічаюць Азербайджан, Арменія, Беларусь, Грузія, Малдова, Украіна.

Чытайце па тэме:  Адмяніць плату за роўмінг для Беларусі зьбіраюцца эўрапейскія ўлады

РАЦЫЯ


Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest

Дадаць каментар

E-mail is already registered on the site. Please use the увайсці форма or увядзіце іншы.

You entered an incorrect username or password

На жаль, вы павінны ўвайсці ў сістэму.