Менскія фанаты падчас матчу Кубку Беларусі запалілі фаеры на трыбуне.

dinamo

Асноўны і дадатковы час кубкавай гульні паміж «Гарадзеяй» ды менскім «Дынама» скончыўся безгалявой нічыёй. У серыі пасляматчавых пенальці мацнейшымі аказаліся менскія футбалісты – 4:1.

Фанаты з Менску падчас гульні запалілі фаеры, што не спадабалася праваахоўнікам. У выніку траіх прыхільнікаў менскага «Дынама» затрымалі, паведамляе Белсат.

Пераможцамі ў іншых кубкавых паядынках сталі «Слуцк», «Тарпеда-БелАЗ», «Шахцёр», «Дынама» (Берасце), БАТЭ ды «Гомельчыгункатранс». Апошні клуб прадстаўляе Першую лігу, але ў кубкавым матчы змог перамагчы «вышэйшалігавую» «Славію».

Чытайце па тэме:  Журналісты Белсата зноў апынуліся пад ударам

Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest

Дадаць каментар

E-mail is already registered on the site. Please use the увайсці форма or увядзіце іншы.

You entered an incorrect username or password

На жаль, вы павінны ўвайсці ў сістэму.