Брэсцкі раённы суд перанёс разгляд справы Мікалая Бельчука за напад на міліцыянта праз тое, што падсудны знаходзіцца на стацыянарным лячэнні. Мікалай Бяльчук месяц трымаў галадоўку ў СІЗА.

Мікалай Бяльчук

Мікалай Бяльчук

Суддзя Павел Главацкі абвясціў перапынак у судзе Мікалая Бельчука да 11 гадзіны 2 снежня. Прычынай перапынку стала тое, што падсудны не быў канваяваны ў суд, бо знаходзіцца ў рэанімацыі. Суддзя сказаў, што ў суд прыйшоў ліст са следчага ізалятару № 7, дзе паведамляецца, што Мікалай Бяльчук 29 лістапада змешчаны на стацыянарнае лячэнне ў рэанімацыю Брэсцкай абласной лякарні, паведамляе Радыё Свабода.

Суддзя атрымаў хадайніцтва ад адвакатаў Мікалая Бельчука аб змяненні меры стрымання. Адвакаты просяць, каб падсуднага выпусцілі з-пад варты на час суду. Суддзя заявіў, што без прысутнасці падсуднага на пасяджэнні не можа разгледзець гэтае хадайніцтва, але вернецца да яго, калі Мікалай Бяльчук будзе ў залі суду.

Сваякі Мікаля Бельчука, якія прыйшлі на суд, кажуць, што не ведалі пра тое, што ён трапіў у лякарню. Бацька Мікалая, Іван Бяльчук, лічыць, што пагаршэнне здароўя сына звязанае з тым, што ён цягам месяцу трымае галадоўку ў СІЗА.

Мікалая Бельчука судзяць за інцыдэнт, які адбыўся 9 траўня 2014 года, калі ў Бельчукоў здарыўся канфлікт з супрацоўнікам ДАІ Сяргеем Неліповічам праз самаробны трактар у вёсцы Страдзеч Брэсцкага раёна.

Міліцыянт сцвярджае, што ў дачыненні да яго прымянілі сілу. Брат Мікалая Аляксандар Бяльчук за гэта быў асуджаны ў 2014 годзе да двух месяцаў арышту. Мікалай пакараны не быў, аднак праз два гады, 12 кастрычніка 2016 году, за ім у вёску Арлянка Маларыцкага раёну прыехалі міліцыянты. У гэты дзень у Бельчукоў здарыўся канфлікт з супрацоўнікамі міліцыі, у выніку якога амапаўцы нават ужылі табельную зброю. Бельчукі ж кажуць, што не ведалі, што гэта былі міліцыянты, бо яны не былі ў форме і не прадстаўляліся, але забіралі Мікалая. У выніку гэтага канфлікту на Аляксандра Бельчука была заведзеная крымінальная справа за супраціў міліцыянтам, цяпер ён знаходзіцца ў СІЗА.

Чытайце па тэме:  Олег Волчек заочно осужден на 13 суток ареста
Навіны ад Belprauda.org у Telegram. Падпісвайцеся на наш канал https://t.me/belprauda.

Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest
Поддержать проект: