Фігурант справы “аб падрыхтоўцы масавых беспарадкаў” Яўген Палтаржыцкі пераведзены на хатні арышт.

Яўген Палтаржыцкі. Фота: svaboda.org

Мера стрымання ў дачыненні да Яўгена Палтаржыцкага была змененая ўвечары 19 траўня. Дагэтуль ён утрымліваўся пад вартай у СІЗА КДБ, нагадвае ПЦ “Вясна”.

Нагадаем, што Палтаржыцкі, гісторык па адукацыі, якога адносяць да сябраў былой арганізацыі “Белы легіён”, быў затрыманы 21 сакавіка. 30 сакавіка яму афіцыйна было прад’яўлена абвінавачванне па ч.3 арт. 293 Крымінальнага кодэкса, а ў 20-х чыслах красавіка – і дадатковае абвінавачванне па артыкуле 287 КК.

Такім чынам, у следчых ізалятарах Мінска, “Амерыканцы” ды “Валадарцы”, застаюцца яшчэ 16 асобаў, абвінавачаных у “падрыхтоўцы масавых беспарадкаў”, з іх толькі адзін – актывіст сацыял-дэмакратычнай партыі Сяргей Кунцэвіч, не праходзіць па ўзбуджанай пазней справе аб стварэнні незаконнага ўзброенага фармавання.

У справе “аб масавых беспарадках” засталося 16 фігурантаў.

Навіны ад Belprauda.org у Telegram. Падпісвайцеся на наш канал https://t.me/belprauda.

Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest
Поддержать проект: