Нявеста Міраслава Лазоўскага Святлана паведаміла Радыё Свабода, што пара абмяркоўвае магчымасць жаніцьбы.

svaboda.org

«Невядома, калі Міраслаў выйдзе. Мы вельмі актыўна перапісваемся. Я пасля працы адразу іду да паштовай скрынкі, правяраю, ці няма раптам ліста ад яго. Калі знаходжу, то адразу сядаю пісаць адказ. Увесь вечар пішу. Зараз вось хачу раней на Галоўпаштамт прыехаць, каб паспець ліст укінуць да 9-й гадзіны. Там калі да 9-й укінеш, то ён у той жа дзень да адрасата дойдзе. Альбо заўтра на раніцу», — гаворыць Святлана.

Паводле яе, спачатку кантактаваць зь Міраславам было няпроста, лісты не даходзілі. Ён нават распытваў, чаму Святлана не піша.

«Цяпер лісты даходзяць ужо. Я стараюся як мага часцей пісаць. Разбіваю вялікія лісты на некалькі частак і дасылаю. Каб хоць нейкая была ў яго вестка, нейкі ланцужок паміж намі трымаўся», — гаворыць яна.

Міраслаў Лазоўскі, архіўнае фота

Міраслаў Лазоўскі, архіўнае фота

Святлана таксама падзялілася навіной аб тым, што пара абмяркоўвае магчымасць узяць шлюб, пакуль Міраслаў Лазоўскі знаходзіцца ў СІЗА. «Ведаеце, гэтая сітуацыя яшчэ больш нас зблізіла. Мы цяпер размаўляем з Міраславам пра шлюб. Верагодна, гэта здарыцца, яшчэ пакуль ён будзе ў СІЗА. Мы не ведаем, што будзе далей, што будзе на судзе і якім будзе прысуд, які можа быць тэрмін», — падзялілася Святлана.

Міраслаў Лазоўскі быў затрыманы ўвечары 21 сакавіка, празь некалькі гадзін у кватэры, дзе Лазоўскі жыў разам са сваёй нявестай, адбыўся ператрус. Першапачаткова яму выставілі абвінавачанне паводле ч. 3 артыкулу 293 (падрыхтоўка масавых беспарадкаў). 11 красавіка стала вядома, што да абвінавачання дадаўся яшчэ адзін артыкул — 287 (стварэнне незаконнага ўзброенага фармавання). Усяго разам з Лазоўскім у справе «Белага легіёну» праходзіць больш за 30 чалавек. Большая частка з іх знаходзіцца за кратамі, у СІЗА на вуліцы Валадарскага і ў СІЗА КДБ.

Родныя і блізкія абвінавачаных, а таксама шматлікія праваабаронцы і эксперты называюць справу сфабрыкаванай.


Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest

Дадаць каментар

E-mail is already registered on the site. Please use the увайсці форма or увядзіце іншы.

You entered an incorrect username or password

На жаль, вы павінны ўвайсці ў сістэму.