Другое паседжанне па справе Змітра Крамянецкага прайшло 6 снежня. Супрацоўнікі КДБ яго праігнаравалі.

Зміцер Крамянецкі (на фота справа) па вызваленні ў красавіку

 

Позву Крамянецкі падаў яшчэ ў жніўні, пакуль гэта адзіны фігурант «справы Белага легіёна», які спрабуе атрымаць кампэнсацыю ад дзяржавы.

Для таго, каб разлічваць на кампэнсацыю, Крамянецкаму неабходна мець пастанову органа, які прыняў рашэнне аб спыненні крымінальнай справы. Першапачаткова гэта павінен быў быць дакумэнт са Следчага камітэту, аднак там палічылі, што Крамянецкі павінен прадставіць дакумэнт з Камітэта дзяржаўнай бяспекі. КДБ у сваю чаргу на запыты адваката Крамянецкага і суда не адказвае. У выніку разгляд справы прыпынены, суд вырашыў выклікаць на паседжанне прадстаўніка Камітэту дзяржбяспекі.

«Я хачу кампэнсацыі маральнай шкоды, — расказвае ў размове са Свабодай сам Зміцер Крамянецкі. — Мы параіліся з юрыстамі, з адвакатам і вырашылі, што кампэнсацыя павінна быць такой. 10 тысяч беларускіх рублёў. У мяне была пастанова аб спыненні справы са Следчага камітэту. Аднак пазней там сказалі, што памыліліся і я павінен атрымаць такую паперу з КДБ. КДБ маўчыць».

Актывіст «Маладога Фронту» Зміцер Крамянецкі быў затрыманы 23 сакавіка і правёў за кратамі ў СІЗА на вуліцы Валадарскага 9,5 сутак. Па «справе Белага легіёну» ён знаходзіўся ў статусе падазраванага, абвінавачванні Крамянецкаму прад’яўленыя не былі. Справу разглядае суд Маскоўскага раёну Менску, дата наступнага паседжання пакуль невядомая.

Навіны ад Belprauda.org у Telegram. Падпісвайцеся на наш канал https://t.me/belprauda.

Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest
Поддержать проект: