Аднаго з абвінавачваемых у «справе патрыётаў» Андрэя Комліка-Ямаціна перавялі з СІЗА КДБ у СІЗА № 1 Менска.

Андрэй Комлік-Ямацін

Пра гэта Радыё Свабода паведаміла грамадзкая прадстаўніца сем’яў фігурантаў «справы патрыётаў» Ніна Шыдлоўская:

«Яго перавялі з аднаго ізалятара ў другі, але нейкіх высноў рабіць з гэтага нельга. У гэтай справе ўжо бывала, што вызвалялі і наўпрост з ізалятара КДБ, але бывала, што і пасля „Валадаркі“. Цяжка сказаць, чаму так адбываецца, яны нейкія змены робяць увесь час, але паводле толькі ім вядомай логіцы. Магчыма, ужо ўзялі з яго паказанні і няма сэнсу больш трымаць у „амерыканцы“. У любым выпадку хочацца верыць, што больш да Андрэя няма пытанняў і неўзабаве яго, як і некаторых іншых, вызваляць пад падпіску», — сказала Ніна Шыдлоўская.

Паводле звестак Ніны Шыдлоўскай, у першай палове 5 чэрвеня ў КДБ на допыт у якасці сведкі была выкліканая жонка фігуранта «справы патрыётаў» Андрэя Дундукова Ганна.

«З Ганнай Дундуковай пакуль няма сувязі», — паведаміла Ніна Шыдлоўская.

На 5 чэрвеня ў «справе патрыётаў» за кратамі застаюцца 14 чалавек з больш як 20, каго затрымалі напярэдадні і пасля Дня Волі. Апошнімі пад падпіску выйшлі з вязніц Сяргей Кунцэвіч і Андрэй Бяляўскі. Кіроўца Мікалая Статкевіча Сяргей Кунцэвіч пасля вызвалення распавёў, што ў СІЗА КДБ у дачыненні яго ўжывалі электрашокер і дамагаліся звестак пра месца знаходжання палітыка Мікалая Статкевіча.

Чытайце па тэме:  У справе "аб падрыхтоўцы масавых беспарадкаў" засталося 16 фігурантаў
Навіны ад Belprauda.org у Telegram. Падпісвайцеся на наш канал https://t.me/belprauda.

Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest
Поддержать проект: