24 траўня стала вядома пра падаўжэнне абранай меры стрымання ў дачыненні да некалькіх фігурантаў справы “аб падрыхтоўцы масавых беспарадкаў”.

Андрэй Дундукоў. Фота: svaboda.org

Андрэй Дундукоў, які быў затрыманы 21 сакавіка і знаходзіцца ў СІЗА-1, застанецца пад вартай яшчэ на чатыры месяцы, Уладзімір Фёдараў, які быў затрыманы 29 сакавіка і знаходзіцца ў СІЗА КДБ, – на два месяцы, паведамляе ПЦ “Вясна”.

Цягам дня з’явілася аналагічная інфармацыя адносна Сяргея Стрыбульскага, які быў затрыманы 21 сакавіка і цяпер знаходзіцца ў СІЗА-1. Яму тэрмін утрымання пад вартай падоўжаны на два месяцы.

Сябры Алеся Яўдахі, які быў затрыманы 21 сакавіка і знаходзіцца ў СІЗА-1, апублікавалі ўрывак з яго ліста, у якім ён паведамляе, што 20 траўня быў азнаёмлены з паперамі аб падаўжэнні тэрміну ўтрымання пад вартай да 27 ліпеня.

Паводле інфармацыі, якой валодае ПЦ “Вясна”, на сённяшні дзень толькі адзін з 16-ці фігурантаў справы “аб падрыхтоўцы масавых беспарадкаў”, якія ўтрымліваюцца пад вартай, актывіст сацыял-дэмакратычнай партыі Сяргей Кунцэвіч, не праходзіць па справе, узбуджанай па артыкуле 287 КК (Стварэнне незаконнага ўзброенага фармавання).

Чытайце па тэме:  Справа пра "масавыя беспарадкі": у Бабруйску затрыманыя сябры спартова-патрыятычнага клуба "Патрыёт"

Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest
Поддержать проект:

Leave a comment