Бацька 19-гадовага Паўла Грыба прыехаў у Беларусь у пошуках сына і даведаўся, што ФСБ падазрае Паўла ў здзяйсненні тэракту.

Ігар Грыб

 

«Такім чынам, стала зразумела, што ФСБ выманіў Паўла ў Гомель, арганізаваўшы сустрэчу з дзяўчынай» – напісаў Ігар Грыб.

Паводле Ігара Грыба, ягоны сын не служыў у АТА і мае інваліднасць.

Бацька хлопца мяркуе, што затрыманне сына можа быць звязанае з актыўнасцю Паўла ў сацсетках. «Павел быў актыўным карэспандэнтам у сацыяльных сетках і нярэдка не падбіраў словаў адносна ворагаў Радзімы», – напісаў Ігар Грыб у сваім «Facebookʼу».

Першы сакратар Амбасады Украіны ў Беларусі Аляксандр Навасёлаў паведаміў украінскаму тэлеканалу 24, што неўзабаве ўкраінскія дыпламаты накіруюць ноту ў МЗС Беларусі з просьбаю прадставіць афіцыйную інфармацыю.

Дзяржаўная памежная служба Украіны дапускае, што Павел Грыб уехаў на тэрыторыю Беларусі праз пункт памежнага пропуску «Новыя Ярылавічы» (Новая Гута – пункт пропуску па беларускім баку).

belsat.eu

Навіны ад Belprauda.org у Telegram. Падпісвайцеся на наш канал https://t.me/belprauda.

Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest
Поддержать проект:

Загрузка...