«Гавары праўду» выступае супраць таго, каб нашы вайскоўцы ў любым статусе ўдзельнічалі ў ваенных аперацыях за межамі Рэспублікі Беларусь. Гэта супярэчыць нацыянальным інтарэсам нашай краіны, заяўояе ГП, каментуючы прапанову Расіі адправіць беларускіх міратворцаў у Сірыю.

“Гавары праўду” заяўляе пра падтрымку большасці насельніцтва:

– У 2014 годзе ў межах ініцыятывы «Народны рэферэндум» мы разам з іншымі дэмакратычнымі арганізацыямі сабралі больш 120 000 подпісаў за пытанні рэформаў, у тым ліку за тое, што «беларускія вайскоўцы не павінны несці службу за мяжой», – гаворыцца ў заяве “Гавары праўду”. – Нейтральны статус Беларусі ў дачыненні да канфліктаў дазваляе развіваць Мінск, як пляцоўку для мірных перамоваў, умацоўваючы міжнародную ролю Беларусі ў рэгіёне, забяспечваючы нашым грамадзянам мір і гарантыі бяспекі.

«Гавары праўду» заклікае прэзідэнта, урад і парламент адмовіцца ад любога фармату ўдзелу Беларусі ў ваенным канфлікце ў Сірыі, а гэтак жа ў іншых канфліктах і захоўваць нейтралітэт, спрыяючы мірнаму, дыпламатычнаму рашэнню канфліктаў.

“Я сам збіраў подпісы за “Народны рэферэндум» і выдатна памятаю, што людзі горача падтрымлівалі пытанне пра нейтралітэт. У беларусаў назаўжды прывілася прышчэпка супраць вайны. Калі б сёння было галасаванне, то абсалютная большасць беларусаў прагаласавала б за нейтралітэт. Гэта цалкам супадае з нашымі нацыянальнымі інтарэсамі і ніяк не супярэчыць дамоўленасцям з Расіяй, якая ўдзельнічае ў Сірыйскай канфлікце з-за сваіх геапалітычных гульняў з ЗША”, – адзначыў у каментары Беларускай праўдзе Андрэй Дзмітрыеў.

Чытайце па тэме:  Сирийская оппозиция предлагает Асаду уйти через полгода

 


Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest

Дадаць каментар

E-mail is already registered on the site. Please use the увайсці форма or увядзіце іншы.

You entered an incorrect username or password

На жаль, вы павінны ўвайсці ў сістэму.