Адміністрацыя Рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства “Выдавецтва “Беларускі дом друку” “вынуждена расторгнуть” з Рэдакцыйна-выдавецкай установай “Культура і мастацтва” арэндныя адносіны. Пра гэта вядзецца гаворка ў лісце ад 26 студзеня 2016 года, які атрымала кіраўніцтва ўстановы 29 студзеня.

tut.by

tut.by

У лісце за подпісам генеральнага дырэктара “Выдавецтва “Беларускі дом друку” Рамана Алейніка не ўтрымліваецца ніякіх варыянтаў для працягу арэндных узаемаадносін з арганізацыяй, якая больш за 10 гадоў арандуе плошчы па адрасе праспект Незалежнасці, 77, своечасова сплачвае арэндныя, камунальныя і эксплуатацыйныя плацяжы, плацяжы за друк нашых выданняў і іншыя плацяжы “Выдавецтва “Беларускі дом друку”.

Фактычна гэта азначае, што рэдакцыі “Культуры” і “Мастацтва” разам з калектывам Рэдакцыйна-выдавецкай установай “Культура і мастацтва” з 1 красавіка 2016 года – у Дзень гумару — застаюцца на вуліцы. А гэты факт, у сваю чаргу, ставіць пад пытанне магчымасць выхаду газеты “Культура” і часопіса “Мастацтва” з 1 красавіка 2016 года, паведамляе суполка газеты “Культура” ў Фэйсбуку.

Абурэнне выклікае той факт, что дзяржаўную Рэдакцыйна-выдавецкую установу “Культура і мастацтва” высяляюць з дзяржаўнага Дома друку ў Год культуры. Вось рэальнае стаўленне дзяржавы да культуры.

Чытайце па тэме:  Рабочие "Лидской обувной фабрики": "Средняя зарплата у нас – 2,5 миллиона"
Навіны ад Belprauda.org у Telegram. Падпісвайцеся на наш канал https://t.me/belprauda.

Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest
Поддержать проект: