Кошт паставак газу для Беларусі застаецца на ўзроўні 132 долараў за тысячу кубаметраў, як і летась. Пра гэта інфармуе ria.ru са спасылкай на топ-менеджара расійскай кампаніі.

“Тое, што вы назвалі 132 — я не ведаю, адкуль у вас такая інфармацыя, але падобна да праўды. Такі ж парадак дзесьці і сёлета”, — заявіў прадстаўнік “Газпрама”.

Увесь 2016-ы і пачатак 2017 года паміж Беларуссю і Расіяй цягнулася спрэчка з нагоды коштаў на газ. Яна была вырашаная падчас асабістай сустрэчы Аляксандра Лукашэнкі і Уладзіміра Пуціна на пачатку красавіка. Тады бакі падпісалі дакументы, якія рэгулююць рознагалоссі ў гэтай сферы. Беларусь цалкам заплаціла запазычанасць “Газпраму” — 726,2 мільёна долараў. Бакі дамовіліся, што дзеючай формулы кошту на газ для Беларусі будуць ужывацца паніжальная каэфіцыенты. Віцэ-прэм’ер Расіі Аркадзь Дварковіч 13 красавіка нават абяцаў, што кошт на газ для Беларусі складзе меней за 130 долараў за тысячу “кубоў”, паведамляе Еўрарадыё.

Чытайце па тэме:  Индонезия упростила визовый режим для граждан РБ
Навіны ад Belprauda.org у Telegram. Падпісвайцеся на наш канал https://t.me/belprauda.

Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest
Поддержать проект: