Запазычанасць Беларусі паводле расейскіх дзяржаўных крэдытаў на пачатак кастрычніка склала $ 6,5 млрд долараў. Адмысловыя падлікі апублікавалі з нагоды планаванага ўдзелу прэм’ер-міністра Расеі Дзмітрыя Мядзведзева ў паседжанні міжурадавага савету ЕАЭС.

Як вынікае з гэтых звестак, пратэрмінаваных забавязанняў нашая краіна не мае. Агулам цяпер дзеяць 8 міжурадавых пагадненняў паміж дзвюма краінамі: адзін экспартавы на будову атамнай станцыі ў Астраўцы і сем фінансавых, агульная сума – 15 мільярдаў долараў. Апошні крэдытны транш памерам 700 мільёнаў долараў Менск атрымаў ад Масквы 15-га верасня. Прычым ён прызначаны для пагашэння ранейшых пазык ад Расеі. З пачатку года агульны вонкавы доўг Беларусі павялічыўся на 14 %, да 15 з паловаю мільярдаў долараў ЗША, паведамляе Белсат.

У пераліку кожны жыхар краіны (у тым ліку немаўляты і пенсіянеры) вінен больш як $ 1641.

Аналітыкі называюць гэта гістарычным максімумам.

Чытайце па тэме:  Евразийский экономический союз: история и перспективы

Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest

Дадаць каментар

E-mail is already registered on the site. Please use the увайсці форма or увядзіце іншы.

You entered an incorrect username or password

На жаль, вы павінны ўвайсці ў сістэму.