«Людзі, прашу ў вас дапамогі! Не, не матэрыяльнай… Я прашу, можа хто падкажа, дзе можна прадаць нырку», – напісала ў сацсетках 47-гадовая Алена Куколь.

47-гадовая Алена Куколь, скрыншот з відэа

 

На грошы ад продажы ныркі Алена плануе памяняць праводку і падлогу ў хаце – каб адчапіліся органы апекі. 25 год яна выхоўвае сына-інваліда ў цяжкіх жыццёвых умовах. Муж сышоў, сказаўшы, што знойдзе маладую, якая здаровых народзіць. Пасля гэтага працаваць часу не было: жанчына жыве на дапамогу па догляду за дзіцём, паведамляе Белсат.

Мясцовыя чыноўнікі патрабуюць, каб Алена палепшыла свае жыллёвыя ўмовы за свае грошы, інакш дадуць штраф і пазбавяць бацькоўскіх правоў. Адчай давёў Алену да цяжкога рашэння – прадаць нырку.

Як дапамагчы Алене, разважаюць эксперты ў студыі «Людскія справы»: палітык і псіхолаг Таццяна Караткевіч і пенсіянерка Галіна Ігнатовіч, якая сама вясною ад адчаю залезла на будаўнічы кран і абяцала скочыць, калі ўлады яе не выслухаюць.

Чытайце па тэме:  «Воду перекрыли, клуб сожгли, магазин и ферму закрыли... Выживайте, люди, сами как можете»

Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest
Поддержать проект:

Comments

  1. Ирина
    09.09.2017 at 23:12

    Как помочь бедной женщине? Кто занялся вопросом?

Leave a comment