Сям’я Мокас з Дзяржынску, якая звярталася да «Белсату», бо іхных пяцёх дзяцей маглі забраць у прытулак, выплаціла ўсю запазычанасць. Адразу пасля выхаду сюжэту адгукнулася вялікая колькасць неабыякавых гледачоў, якія прапанавалі дапамогу.

Скрыншот з відэа

 

«Сюжэт выйшаў у чацвер, а ў выходныя: суботу-нядзелю сталі паступаць грошы на рахунак, яны пыталіся рахунак банку, куды можна пералічыць грошы, было два чалавекі, якія пералічылі грошы на пошту, і былі людзі, якія пераводзілі грошы з Расеі. Сума была сабрана значна большая, чым была патрэбна», – кажа Марына Мокас, маці 5 дзяцей.

Нагадаем, сям’і надалі статус сацыяльна небяспечнага стану, бо існавала запазычанасць за электраэнергію, якая складала Br 350.

«Хачу сказаць дзякуй усім тым людзям, якія аказалі дапамогу ў вырашэнні гэтай праблемы. Таму што сваймі сіламі мы б не справіліся», – распавядае Мокас.

Пасля выплаты запазычанасці сацыяльныя службы пачалі рыхтаваць пакет дакументаў, каб зняць з сям’і ганебны статус.

«Трэба было прадставіць даведку, што пазыкі няма, я яе прадставіла. Узяла ў энергазбыце. А так вырашаюць мясцовыя ўлады, школы, СПЦПрытэнзіяў да мяне ні з адной школы няма, ад СПЦ таксама няма, таму я думаю, што на гэтым тыдні здымуць», – тлумачыць маці 5 дзяцей.

Пасля выхаду сюжэту таксама падключыліся чыноўнікі прапанавалі Марыне сабраць паперы на аказанне адраснай дапамогі, памер сумы і тэрміны выплаты жанчына не ведае, але задаволеная такім развязаннем.

Чытайце па тэме:  За месяц компаний-должников по зарплате стало в четыре раза больше

Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest

Дадаць каментар

E-mail is already registered on the site. Please use the увайсці форма or увядзіце іншы.

You entered an incorrect username or password

На жаль, вы павінны ўвайсці ў сістэму.