Дажджы, якія пачаліся вечарам 12 ліпеня і цягнуцца дагэтуль, нарабілі бедаў у Гродне. З-за моцных ліўняў ноччу 13 ліпеня ў абласным цэнтры выпала 33,6 мм ападкаў пры сярэднямесячнай норме 77 мм.

grod_patop7

З-за падтаплення помпавага памяшкання ААТ «Гродна Азот» 13 ліпеня прыпынена работа двух цэхаў (аміяк-4 і карбамід-4) прадпрыемства.

На праспекце Янкі Купалы паваленыя дрэвы пашкодзілі 3 легкавыя аўтамабілі, падтопленыя тэрыторыі 38 прыватных домаўладанняў (да 0,3 м), падвалы сямі грамадскіх будынкаў у Ленінскім і Кастрычніцкім раёнах.

Многія дарогі разбураныя, частка перакрытая для руху.

grod_patop_2grod_patop_3grod_patop_5grod_patop_6grod_patop8

Крыніца: Беларуская праўда, фота Еўрарадыё і Нашай нівы

Навіны ад Belprauda.org у Telegram. Падпісвайцеся на наш канал https://t.me/belprauda.

Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest
Поддержать проект:

Загрузка...