Суддзя Гродзенскага абласнога суда Віктар Кавальчук адхіліў касацыйную скаргу журналіста, пакінуўшы папярэдняе рашэнне суда без зменаў.

     Алесь Залеўскі. Фота belsat.eu


Алесь Залеўскі. Фота belsat.eu

Алесь Залеўскі – штатны працаўнік Польскага грамадскага тэлебачання TVP, часткаю якога ёсць «Белсат». 27 траўня Карэліцкі раённы суд пакараў аўтара і вядоўцу праграмаў «Людскія справы» ды «Рэпартаж Залеўскага» на 30 базавых велічыняў за незаконны выраб і распаўсюд прадукцыі медыяў. Журналіст абскардзіў вырак у Гарадзенскім абласным судзе, але безвынікова.

Паводле яго, сёння на паяджэнні суддзя сказаў: гэта ўжо не першая падобная справа, і таму ён лічыць віну журналіста ў парушэнні артыкула 22.9 КаАП даказанай.

Журналісты «Белсату» сапраўды працуюць у Беларусі без акрэдытацыі. Міністэрства замежных справаў кожны раз адмаўляе нашаму тэлеканалу ў праве працаваць легальна. Аляксандр Лукашэнка ў 2010 годзе заявіў, што «не хоча» вяшчання «Белсату» ў Беларусі. «Калі яны там антыбеларускую прапаганду вядуць, на гэтым канале, то і слушна робяць адпаведныя структуры, якія іх не рэгіструюць», – заявіў Лукашэнка.

Крыніца: Белсат

Навіны ад Belprauda.org у Telegram. Падпісвайцеся на наш канал https://t.me/belprauda.

Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest
Поддержать проект:

Загрузка...