У Гродне 24 красавіка прайшоў стыхійны страйк таксістаў з патрабаваннем падняць тарыфы.

Каля 100 кіроўцаў сабраліся каля чыгуначанага вакзала і на працягу некалькіх гадзін не прымалі заказы ад дыспетчарскіх службаў, паведамляе Hrodna.life.

Забастоўка закранула амаль усе службы горада. Ініцыятарамі акцыі сталі не кіраўнікі фірмаў, а група таксістаў. Яны выступаюць за павышэнне кошту сваіх паслуг. Прапануюць наступны тарыф: 5 рублёў да 3 км і 80 капеек за кожны наступны кіламетр. Зараз у большасці фірм таксі ўсталяваны тарыф 2 рублі 60 капеек да 3 км.

«Сённяшні тарыф на перавозкі такі жаласны, што кіроўцы не могуць ні зарабіць, ні адрамантаваць аўтамабіль. Шмат хто з нас стаў зарабляць 10-12 рублёў у суткі і гэта ненармальна. Іншы раз нават машыну няма чым заправіць. А тарыфы ўсталёўваюць не вадзіцелі або перавозчыкі, а дыспетчарская служба, якая да гэтага не мае ніякага дачынення. Яны проста пасярэднікі і зарабляюць на нас», – кажуць кіроўцы.

Навіны ад Belprauda.org у Telegram. Падпісвайцеся на наш канал https://t.me/belprauda.

Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest
Поддержать проект:

Загрузка...