Загаварылі пра ачалавечванне рэжыму, пра перавыхоўванне Аляксандра Лукашэнкі і значную ролю ў гэтым працэсе Польшчы.

Мікалай Галко, Facebook

Мікалай Галко, Facebook

А ці магчыма спадзявацца на перамены ў перакананнях, на змены вектараў, стылю ў чалавека, які выхоўваўся (па даўняму прызнанню) на прыкладах Фелікса Дзяржынскага, мудрасці Фідэля Кастра, не гаворачы ўжо пра неўміручыя, вечна маладыя запаветы Леніна?

Польская рэчаіснасць даўно магла б пераключыць мазгі многіх і многіх беларусаў у лепшы бок і без афіцыйных візітаў. Гора наша, што мазгі ў многіх няздольныя ўвогуле пераключацца ў атмасферы цвілі, твані і маны.

Мяне асабіста Польшча шакавала ў канцы 80-х выглядам вёсак, па шляху ад мяжы ў раёне Брэста да Гданьска. Не асобныя, прабачце за выраз, аграгарадкі, а ўсе вёскі выглядалі значна лепш, архітэктурней, чалавечней.

Быў некалі такі ў Беларусі прэм’ер-міністр Сяргей Лінг (пра яго ўжо ўсе забыліся, акрамя родных). Смеласці вялікай не праяўляў, але ўсё ж казаў, за морам цялушкі (умоўныя) вельмі дарагія, трэба вучыцца весці гандаль з суседзямі. На канец сёлетняга года Беларусь з Польшчай мае тое, што хоча і ад астатніх: станоўчыя вынікі ў экспарце-імпарце. На тле шакуючых абвалаў у эканамічных стасунках з Кітаем (вялікім сябрам на ўсе вякі), Казахстанам (партнёрам па ўсіх хеўрах), Азербайджанам (з ордэнамі, пацалункамі і фундаментальнымі адносінамі) – гэта пражэктарны промень у цемры.

Выходзіць, у Польшчы няма аніякага “сусветнага крызісу”, які паводле балбатні беларускай прапаганды паралізуе ўсё ва ўсіх?!

Дзе тая Куба з геніяльным Кастра, які вучыў Лукашэнку мудрасці? Дзе той Пхеньян? А Беласток, Варшава, Торунь побач! І менавіта ў гэтыя і другія гарады многія мае знаёмыя едуць за лекамі, харчамі, адзеннем, абуткам, электронікай, побытавай тэхнікай.

Ад суадносін на германскія лекі ў нас і ў Польшчы ўжо даўно павінна была ўзняцца рэвалюцыя хворых. Уяўляеце натоўп пратэстоўцаў на вазках, з мыліцамі?! З патрабаваннем адправіць на генеральную клізму найперш міністра аховы здароўя!
Калі вы трошкі сочыце за інфармацыяй аб візіце (я толькі па Белсаце – яшчэ адзін промень святла ад суседкі!), то не маглі не заўважыць, што хілы тытан беларускай палітыкі і гаспадарання Міхаіл Мясніковіч пачаў гутарку з прэтэнзій да госця: навошта вы ўсталявалі карту паляка? Якім быў адказ маршала сенату я, зразумела, не ведаю. Было б лагічна прапанаваць увесці карту беларуса. Толькі б ці стаялі за ёю чэргі?

Мікалай Галко


Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest
Поддержать проект:

Дадаць каментар

E-mail is already registered on the site. Please use the увайсці форма or увядзіце іншы.

You entered an incorrect username or password

На жаль, вы павінны ўвайсці ў сістэму.