Браткі-суайчаннікі, усе беларусы і не толькі. Бачу, некаторыя з вас схадзілі на нейкае шоў правакатара – прапагандыста з суседняй імперыялістычнай краіны В. Салаўёва?

ulasevicha

І я бачу некаторыя нібыта паверылі у нейкую запіску, якая была пададзена гэтаму апалагету “рускага свету” аб тым, каб Расія нас найхутчэй анэксавала, як украінскі Крым. Кіньце. Усё гэта – адмысловая правакацыя ад пачатку і да канца. І менавіта з гэтага пункту гледжання трэба на ўсё гэта глядзець і абмяркоўваць.

Не, я не выключаю, што рэальны аўтар запіскі існуе. А хто ён? І хто яго ў Беларусі трымае? Маладафрантоўцы правільны адрас для такіх сказалі на сустрэчы: чамадан, вакзал, Расія.

А таму паўстаюць наступныя пытанні. Чаму такія адыёзныя расійскія прапагандысты сталі безкантрольна ездзіць у Беларусь і атрымоўваць такія шыкоўныя і ўтульныя залы ў нашай сталіцы для сваіх імперскіх шабашоў, куды трапіць звычайны беларус не можа? Хто дазволіў і хто аплаціў такое шыкоўнае памяшканне, куды, акрамя Лукашэнкі і яго памагатых, дарога звычайнаму беларусу заказана? Мы павінны неадкладна атрымаць адказы на гэтыя пытанні і прыцягнуць да адказнасці тых, хто дазволіў антыбеларускі шабаш!

У Беларусі не могуць і не павінны беспакарана прапагандавацца імперскія неафашыстоўскія ідэі “рускага свету”, якія належаць суседняй дзяржаве. Сёння беларуская ўлада павінна неадкладна і ўцямна сказаць, што мы, згодна з нашай Канстытуцыяй, унітарная і нейтральная дзяржава, дзе няма і не можа быць ніякай дыскрымінацыі ні для якой нацыянальнай меншасці І неадкладна закрыць дарогу у Беларусь правакатарам розных масцей, якія здольны разбурыць мір і згоду у нашай краіне.

Мікалай Уласевіч

Навіны ад Belprauda.org у Telegram. Падпісвайцеся на наш канал https://t.me/belprauda.

Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest
Поддержать проект: