Лекары і чыноўнікі ад медыцыны апошнімі тыднямі атрымліваюць розныя турэмныя тэрміны ў межах маштабнай «справы медыкаў». Але ці дайшлі праваахоўныя органы ў выкрыцці карупцыйных схемаў да канца, задаецца пытаннем Белсат

Ілюстрацыйнае фота

 

Сур’ёзныя сумневы ўзнікаюць, бо ў гаражах затрыманых знаходзілі сотні тысяч долараў, а судзілі за хабар памерам «усяго толькі» некалькі тысячаў. А самае галоўнае – медычныя вырабы і абсталяванне па завышаных коштах і з сумнеўнай дакументацыяй як пастаўляліся ў беларускія шпіталі раней, так і пастаўляюцца ў 2019 годзе.

Гульцы на медычным рынку памяняліся, але схемы з прыкметамі карупцыі – не. Эксперты-расследавальнікі перакананыя, што верхаводы карупцыйных схемаў засталіся па-за ўвагай следства.

Хто гэтыя верхаводы, чаму беларусы шмат пераплачваюць за медычныя матэрыялы, якія выкарыстоўваюцца падчас важных аперацыяў, і як на гэтым зарабляюць бізнесоўцы і чыноўнікі ад медыцыны – глядзіце ў новым выпуску праграмы «Давайце разбірацца»

Навіны ад Belprauda.org у Telegram. Падпісвайцеся на наш канал https://t.me/belprauda.

Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest
Поддержать проект:

Загрузка...