Пра што мы думалі, пра што гаварылі?..

Уладзімір Някляеў

 

Успамінаю, як зусім нядаўна на лекцыі ва ўніверсітэце шведскага горада Лунда казаў пра развіццё цывілізацыі, пра тое, што людзі і народы сталі адзін да аднаго больш спагадлівымі. Казаў пра гуманізм. Цяпер, калі бачу, як запанікаваў, як паводзіць сябе свет, як багатыя кінуліся ад бедных на свае купленыя выспы, а караблі з інфікаванымі адфутбольваюць ад сваіх берагоў краіна за краінай, ці як рускія, якія даводзілі, што беларусы “браты, адзін народ”, не пускаюць братоў у свой самалёт, кідаюць іх недзе ў Індыі, дык сам сябе пытаю: пра што я казаў?..

Страх выяўляе сутнасць не толькі асобнага чалавека – ён выяўляе сутнасць чалавецтва. І выходзіць, што яно зусім не такое, якім само сабе ўяўлялася. Таму пасля таго, як спадзе і сыйдзе хваля панікі, жаху, калі падлічацца ахвяры, чалавецтву зноў давядзецца пытацца і шукаць адказ: якое яно? І ад таго, праўду яно пра сябе скажа, ці зноў прыдумае легенду, казку, будзе залежыць ягоны далейшы лёс.

Уладзімір Някляеў

Навіны ад Belprauda.org у Telegram. Падпісвайцеся на наш канал https://t.me/belprauda.

Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest
Поддержать проект:

Загрузка...