Прапанова правесці стогадовы юбілей абвяшчэння незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі (пасля адзначэння Дня Волі) рэалізацыяй канкрэтных захадаў па аднаўленні незалежнасці Беларусі ў рамках кампаніі “#БНР100 – ХЕЛЬСІНКІ-2020”падтрымана рэгіянальнымі арганізацыямі БСДП (Грамада) Барысава, Салігорска, Слуцка.

Ініцыятары кампаніі барысаўчане Ігар Леднік і Алесь Абрамовіч упэўнены, што толькі адданнасць верхавенству права (Канстытуцыі-1994 і прынцыпам АБСЕ) – ёсць гарантыя аднаўлення незалежнасці Беларусі. Дзеля гэтага яны паставілі на мэту стварэнне Канстытуцыйнай камісіі па вяртанні да першай Канстытуцыі Беларусі і недапушчэння далейшага глумлення над ёй чарговым рэферэндумам.

Ігар Леднік: Хачу нагадаць, што Беларусь страціла сваю незалежнасць 22 лістапада 1996 года, калі праз умяшальніцтва Расіі ва ўнутраныя справы нашай суверэннай дзяржавы ёю было навязанае «Пагадненне прэзідэнта і Вярхоўнага Савета аб грамадска-палітычнай сітуацыі і канстытуцыйнай рэформе ў Рэспубліцы Беларусь». Дзякуючы гэтаму пагадненню Расія прадухіліла імпічмент Аляксандру Лукашэнкі, які праз два дні пасля гэтага правёў рэферэндум і змяніў канстытуцыйны лад нашай краіны. З таго моманту Беларусь з’яўляецца накшталт украінскага ОРДЛО пад пратэктаратам Крамля. І для мяне вялікай зараз праблемай адзначэнне “Свята Незалежнаці” пры залежнасці Беларусі ад Крамля праз Лукашэнку. Я прапанаваў арганізатарам гэтага святкавання Пальчысу, Матольку і Белавусу далучыцца да “#БНР100 – ХЕЛЬСІНКІ-2020”, каб зняць усе пытанні па палітычнай заангажаваннасці дазволеннага рэжымам Лукашэнкі “святкавання”. Адказу пакуль няма.

Алесь Абрамовіч: Я цалкам падзяляю аргументы наконт падзеяў у лістападзе 1996 года, якія прывялі да страты незалежнасці Беларусі. Асабіста для мяне вельмі важна, што кампанія “#БНР100 – ХЕЛЬСІНКІ-2020” прытрымліваецца Віленскага мемарандума “Аб захадах для забеспячэння незалежнасці Беларусі”, які быў прыняты палітычна-грамадскімі арганізацыямі пад эгідай Рады БНР. Менавіта таму я, як старшыня Мінскай абласной арганізацыі БСДП (Грамада) звярнуўся да рэгіянальных суполак за падтрымкай дадзенай ініцыятывы і, як сябра прэзідыўма партыі, я буду праноўваць напоўніцу выкараставаць магчымасці “#БНР100 – ХЕЛЬСІНКІ-2020” у партыйным будаўніцтве і ў нашых міжнародных адносінах. Кампанію падтрымліваюць грамадзяне ў фэйсбуку, але шмат хто з іх не з’яўляюцца сябрамі аніякай партыі. Мы прапануем ім узяць удзел у адстойванні незалежнасці Беларусі, уступаць у нашыя раённыя арганізацыі і запрашаць да гэтага сваіх аднадумцаў.

БСДП (Грамада) мае добрыя рабочыя адносіны з сацыял-дэмакратамі Швецыі – краіны, якая разам з Польшчай, ініцыявала праграму Еўрапейскага Саюза “Усходняе партнёрства”. Праз сваіх шведскіх калегаў мы будзем даводзіць да палітычных колаў ЕС рызыкі небяспечнага расійскага ўплыву на Беларусь у кантэксце рэгіянальнай бяспекі.

Ігар Леднік: Адстойваючы незалежнасць Беларусі, беларусы адначасова будуць спрыяць і аднаўленню пасляваеннай сістэмы бяспекі ў рэгіёне АБСЕ. Справа ў тым, што Расія парушыла Будапешцкі мемарандум не з анэксіі ўкраінскага Крыма, а значна раней – з усталяванняў Беларусі ў лістападзе 1996 года аўтарытарнага рэжыму Лукашэнкі. Гэта дало ёй магчымасці далучыць Беларусь да сваіх геапалітычных праектаў, апошнім з якіх стаў ЕАЭС, як альтэрнатыва праграмы ЕС “Усходняе партнёрства”. Зараз “еўразійства” пашараецца праз парушэнне міжнародных нормаў і вайну. І беларусы, насуперак сваёй волi, уцягнутыя ў гэтую вайну Расіі з Захадам і краінамі-партнёрамі ЕС. Таму, Інстытут даследавання расійскай агрэсіі ва ўзаемадзеянні з беларускімі партнёрамі і ініцыяваў кампанію ХЕЛЬСІНКІ-2020 па аднаўленні пасляваеннага светапарадку ў рэгіёне АБСЕ. Гэты год – #БНР100 – будзе вырашальным у абароне незалежнасці Беларусі і нашым выйсці з гэтай непатрэбнай нам вайны. Гэта цалкам магчыма ў рамках рэалізуемай Стратэгіі “Усходняе партнерства: інфармацыйнае грамадства замест вайны”.

Алесь Абрамовіч: Зараз вельмі складаны і напружаны час – геапалітычнае супрацьстаянне паміж Расіяй і Захадам выходзіць на новы небяспечны ўзровень. Кіраўніцтва Расіі дадумалася атакаваць “гарантаў” па Будапешцкім мемарандуме – ЗША праз кібератаку на інстытуты дэмакратыі і Вялікабрытанію праз ужыванне на яе тэрыторыі хімічнай наступальнай зброі. На якім баку будуць беларусы ў гэтай вайне вырашаць прыйдзецца кожнаму з нас! Зараз, як ніколі будуць патрэбныя крокі на мясцовым узроўні па абароне правоў і свабод чалавека, парушэнне якіх разглядаецца асноўная крыніцай напружаннасці ў рэгіёне АБСЕ. Такая праца ў Барысаве ўжо распачалася ў рамках “дарожнай карты” (eBelarus + eUnion) – Borisov).

Сацыял-дэмакраты ўпэўнены, што беларусы здольныя быць палітычна актыўнай грамадскасцю, як у абароне правоў Беларусі на незалежнасць, так і ў абароне сваіх асабістых правоў і свабод! Гэтаму павінна паспрыяцькампанія“#БНР100 – ХЕЛЬСІНКІ-2020”.

Беларуская праўда

Creative Commons License
This work is licensed under a Creative Commons Attribution-ShareAlike 4.0 International License

Навіны ад Belprauda.org у Telegram. Падпісвайцеся на наш канал https://t.me/belprauda.

Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest
Поддержать проект: