Міністр унутраных спраў Беларусі Ігар Шуневіч распавёў “Народнай Волі” пра сваю любімую беларускамоўную кнігу і пра тое, чаму падначаленым “усё добрае трэба ўбіваць у галаву колам”.

Фото: Алесь Сивый

 

28 лютага ў Мінску пачаў працу Міжнародны кніжны кірмаш, на які прыйшло шмат высокіх чыноўнікаў. Напрыклад, міністр унутраных спраў Ігар Шуневіч, які, да слова, нарадзіўся ў Луганску, набыў сабе за 83 рублі гістарычны альбом на ўкраінскай мове “Князь Олелькович-Слуцькі”.

“Цікаўлюся гісторыяй, а падзеі, якія там апісаны (пра княжаскія дынастыі), цесна пераклікаюцца з Беларуссю, — патлумачыў ён свой выбар журналістам. — Акрамя таго, жонцы набыў кулінарную кнігу, дачцы – шмат сучасных развіваючых кніг. У нас у дзяцінстве такіх не было… Увогуле, я лічу, што ў будучым мы вернемся да таго, што людзі ўсё больш і больш будуць аддаваць перавагу друкаванаму слову, а не сядзець у Інтэрнэце. Сам некалькі разоў спрабаваў чытаць кнігу ў электронным выглядзе, але асалода ад гэтага не тая. Кніга, прабачце за банальнасць, — гэта лепшы сябра і лепшы настаўнік”.

Карэспандэнт “Народнай Волі” пацікавіўся ў міністра унутраных спраў, ці чытае ён беларускамоўную літаратуру.

– Чытаю, калі ёсць такая магчымасць, — адказаў міністр.

— І якія аўтары найбольш падабаюцца?

— Напрыклад, ужо некалькі разоў перачытаў “Пана Тадэвуша” Адама Міцкевіча. Дарэчы, шукаў гэты твор на англійскай мове ды так і не знайшоў. Таму сёння папрасіў міністра інафрмацыі, каб такі пераклад быў зроблены. Гэта быў бы цудоўны падарунак для нашых замежных гасцей.

— Ігар Анатольевіч, а вашы падначаленыя чытаюць творы на беларускай мовеВы гэтым цікавіцеся?

— Ведаеце, усё добрае нашым людзям трэба колам убіваць у галаву. Таму, у тым ліку, прымушаем і кнігі чытаць.

Навіны ад Belprauda.org у Telegram. Падпісвайцеся на наш канал https://t.me/belprauda.

Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest
Поддержать проект: