Суседам па маёнтку Францішкі Відацкай  аказаўся чалавек незвычайнага лёсу.

Ігнацы Ляхніцкі скончыў Віленскую акадэмію, у 1772 г. абараніў дысертацыю і атрымаў тытулы магістра вольных мастацтваў і доктара філасофіі. Даслужыўся ў войску ВКЛ да чына палкоўніка (1788). Затым быў маршалкам Слонімскага двара ў М.-К.Агінскага, ягоным дарадцам у маёнткавых і палітычных справах. У верасні і снежні 1788 г. ездзіў ад Агінскага і віленскага ваяводы князя Радзівіла ў Берлін з палітычнай місіяй (антыкаралеўскай і антырасійскай).

Пасля пасяліўся ў спадчынным маёнтку Лахноў (Ляхноў) пад Гродна і заняўся гаспадаркай. У складзе маёнтка былі такія вядомыя населеныя пункты, як: Баброўнікі, Панямунь, Солы, Луцкаўляны і інш.

У 1793 г. на Гродзенскім сейме быў абраны камісарам Літоўскай скарбавай камісіі. Жыў у Вільні, быў сябрам камітэта па яўрэйскіх справах, вількамірскім стольнікам (1793). У 1794 г. – старшыня Гродзенскай парадкавай камісіі, віцэ-прэзідэнт г. Гродна, ахвяраваў 1 000 злотаў на паўстанне.

Пасля падзелаў Рэчы Паспалітай выконваў абавязкі ўпаўнаважанага ў маёнтках гетмана М.-К.Агінскага. За правядзенне сялянскай рэформы ў сваіх гродзенскіх маёнтках (1 530 душ у 1919 г.) атрымаў у 1810 г. ад Аляксандра І ордэн св. Уладзіміра 4-й ст., «за прывядзенне ў празрыстасць вучылішчных фундушаў» быў узнагароджаны ордэнам св. Ганны 2-й ст. (1810). У 1811 г. – прэзідэнт межавага суда Гродзенскага ўезда, сябра каралеўскага Варшаўскага сельскагаспадарчага таварыства.

Чытайце па тэме:  15 эсэ: невядомае пра знакамітых. Адам Міцкевіч: спадчынная справа

На гродзенскім сейміку 17.01.1812 г. падтрымаў план М.-К.Агінскага аб стварэнні ВКЛ пад апекай Расійскай імперыі. 27.07.1812 быў абраны дэлегатам на Генеральную канфедэрацыю Каралеўства Польскага. У 1813 дзейнічаў у камітэце вайсковых павіннасцяў, які даследаваў стан памешчыцкіх маёнткаў і ажыццяўляў пастаўкі харчавання для расійскай арміі. У 1818 адзін з заснавальнікаў Друкарскага таварыства.

Архіўны дакумент апавядае пра наступны эпізод жыцця Ляхніцкага. 16 (28) мая 1822 г. ІгнацыЛяхніцкі дасылае ліст гродзенскаму губернатару, у якім даводзіць яму да ведама, што Адам Чартарыйскі, куратар Віленскай навучальнай акругі, прызначыў яго ганаровым дазорцам школаў Гродзенскага ўезда. Начальнік губерні адказаў яму, што “колькі разоў патрэбна будзе ў сувязі з нечым ад упраўлення майго дапамога для дабра асветы публічнай і школаў, дагляду прызначаных, з жаданнем дапамагу”.

Вячаслаў Швед, прафесар гісторыі,

Беларуская праўда

Навіны ад Belprauda.org у Telegram. Падпісвайцеся на наш канал https://t.me/belprauda.

Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest
Поддержать проект: