Два дні краіна напружвалася, каб пераканаць аднаго чалавека, што ў яго ўсё добра.

Аляксандра Дынько, Facebook

Аляксандра Дынько, Facebook

Уявіце сабе Андрэя Кабякова, 55-гадовага кіраўніка ўраду краіны, у якой за апошнія гады рубель упаў у шэсць разоў, замежная пазыка вырасла на траціну і палова людзей мае па тры з паловай мільёны ў месяц. Апошнія паўгода ён адказны за тое, каб дзве з паловай тысячы чалавек спыніліся ў Мінску ў дарагіх гатэлях, паслухалі Аляксандра Саладуху, схадзілі ў музей і сфатаграфаваліся на Кастрычніцкай плошчы на новенькі планшэт, набыты за дзяржаўныя грошы.

«Прэзідэнт усё правільна сказаў», «згодныя з прэзідэнтам», «нібыта ў нас на працы пабываў, так усё ведае», — прыёмшчыца з СПК «Шчорсы» і настаўніца музыкі з Наваградку, дырэктар ПУП «Азярыцкі Агра», чыноўнік з мінскай адміністрацыі, бізнэсмэн Шакуцін і спявачка Ірына Дарафеева. Каб згадзіцца з прэзідэнтам, запрасілі ўсіх.

З трыбуны і па-за трыбунай яны гавораць завучанымі фразамі, не ведаюць, чаму выбралі менавіта іх, але пляскаюць дружна і ў час, самі не падыходзяць да мікрафона і галасуюць аднагалосна.

«Арганізацыя на найвышэйшым узроўні!» — я не паспяваю даслухаць гарадзенскіх настаўніц, як мяне за локаць адводзіць рэдактар «Советской Белоруссии». «Можна вас? Бо дзяўчаты працу страцяць усе разам — яны ж не ведаюць, з кім размаўляюць», — уцягненая спадаром Якубовічам, я бачу, як зрэнкі настаўніц пашыраюцца ад жаху.

«Форум з усёй відавочнасцю паказаў, што ўлада народа — гэта найважнейшы інструмент прыняцця лёсавызначальных рашэнняў у Беларусі», — кажа ў заключным выступе Аляксандр Лукашэнка.

Усеагульны народны сход закрыты. Па эскалатары ўніз едуць дзядзькі і цёткі з пакункамі вынесенага з буфету бабруйскага зефіру.

Аляксандра Дынько, Радыё Свабода


Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest
Поддержать проект:

Leave a comment