Уздоўж беларускай мяжы Расія стварае новыя вайсковыя базы са «значным ударным патэнцыялам», заўважаюць даследчыкі-валанцёры.

Вайсковая тэхніка дастаўленая ў Клінцы

Вайсковая тэхніка дастаўленая ў Клінцы

Эшалоны вайсковай тэхнікі і прынамсі 214 вайскоўцаў 28-й асобнай мотастралковай брыгады з Екацярынбурга прыбылі пад беларускія межы, у Клінцы Бранскай вобласці, што за 90 км ад Гомеля, піша InformNapalm.

Пра гэта сведчаць шматлікія здымкі ў сацсетках, якія публікуюць у тым ліку самі расійскія вайскоўцы, а таксама публікацыі мясцовых СМІ.

«У гэты момант вайскоўцы знаходзяцца ў палявым лагеры на ўскраіне гораду, каардынаты 52.7780623,32.2027034, — піша InformNapalm. — Цалкам мажліва, яны будуць там усё лета, бо колішнія вайсковыя часткі ў межах гораду яшчэ не адноўленыя».

Як сцвярджае выданне, брыгада, што размясцілася каля аўтамагістралі Гомель-Бранск, «атрымала значны баявы досвед у выніку расійскай вайсковай агрэсіі супраць Украіны і Сірыі».

Таксама выданне звяртае ўвагу, што Беларусь і Расія — вайсковыя хаўруснікі ды маюць адзіную рэгіянальную групоўку войскаў. Да таго ж паміж Беларуссю і Расіяй няма памежнага кантролю.

Прэс-сакратар Міністэрства абароны Беларусі Уладзімір Макараў адмовіўся каментаваць Радыё Свабода дадзеную інфармацыю ды параіў чытаць Канцэпцыю нацыянальнай бяспекі і вайсковую дактрыну Беларусі:

«Там вельмі выразна расстаўленыя ўсе акцэнты, — запэўнівае Макараў. — І Беларусь абавязкова будзе выконваць усе свае абавязальніцтвы па забеспячэнні калектыўнай бяспекі ва Ўсходнееўрапейскім рэгіёне».

Алесін: Каб весці наступальную аперацыю, спатрэбяцца дзве арміі

Чытайце па тэме:  Александр Путило: Уроки из Олимпиады должно извлекать новое руководство беларуского спорта

Незалежны ваенны эксперт Аляксандар Алесін не бачыць у гэтым пагрозы:

«На тэрыторыі Смаленскай і Бранскай абласцей яны мяркуюць сфармаваць дзве мотастралковыя дывізіі, яшчэ адну ў Паўднёвай вайсковай акрузе, — кажа ён Радыё Свабода. — Цалкам верагодна, што яны насамрэч праводзяць рэкагнасцыроўку мясцовасці, дзе будуць размешчаныя аб’екты гэтых дывізіяў. Я чуў, што Шайгу прыязджаў у той рэгіён, аглядаў месцы будучых дыслакацыяў».

Але, мяркуе Алесін, гэтае размяшчэнне — магчымае наступства таго, што Расія не цалкам давярае Беларусі ў пытанні абароны, выбудоўвае «другую лінію абароны» на сваёй тэрыторыі.

«Лукашэнка не раз казаў, што ў Расіі, акрамя беларускага войска, па дарозе на Маскву нічога няма, і гэта быў ягоны козыр, якім ён апераваў у перамовах з Расіяй, патрабуючы нейкіх прэферэнцыяў, крэдытаў, танных энерганосьбітаў, — кажа эксперт. — А цяпер Расія, як мне здаецца, дэманструе, што не вельмі ўпэўненая ў сваім саюзніку».

Ва ўмовах, калі NATO нарошчвае кантынгенты ў Польшчы і Прыбалтыцы (нават на ратацыйнай аснове), Расія такім чынам таксама дэманструе сваю незадаволенасць, дадае Алесін.

«А для наступальнай аперацыі патрэбныя суадносіны адзін да чатырох на карысць нападніка, — кажа эксперт. — І тады там павінны былі б з’явіцца не дзве дывізіі, а прынамсі дзве арміі — танкі, артылерыя, авіяцыя і гэтак далей. І мы пабачым такія перасоўванні, і спадарожнікавая выведка NATO заўважыць гэта. Дзве дывізіі на такой вялікай тэрыторыі — гэта не для атакі, гэта лінія абароны».

Чытайце па тэме:  Высланные из Молдавии российские дипломаты вербовали боевиков

***

Сёлета ў студзені Расія абвясціла аб фарміраванні трох новых воінскіх падраздзяленняў на заходнім напрамку ў гэтым годзе, якія будуць аснашчаны пяццю стратэгічнымі ракетнымі палкамі з ядзернымі ракетамі на баявым дзяжурстве. Міністр абароны Расіі Сяргей Шайгу аб’явіў пра гэта 12 студзеня.

Шайгу заяўляў, што неабходна будзе таксама палепшыць інфраструктуру, якая падтрымлівае ядзерныя сілы Расіі, маючы на ўвазе такія аб’екты, дзе грунтуюцца стратэгічныя ракетныя падводныя лодкі і бамбавікі далёкага радыўсу дзеяння.

Заходнія СМІ паведамлялі, што Масква абвясціла аб нарошчванні ваеннай моцы на заходнім кірунку пасля таго, як адносіны Масквы з Захадам пагоршыліся да мінімумаў, не бачных з часоў халоднай вайны.

Навіны ад Belprauda.org у Telegram. Падпісвайцеся на наш канал https://t.me/belprauda.

Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest
Поддержать проект: