З 1 студзеня яго будуць атрымліваць усе іншаземцы, якія прапісваюцца ў Польшчы.

photo: radyjo.net/Алена Вялічка

 

Сёння Сэйм Польшчы прыняў закон, які вяртае абавязковую прапіску для ўсіх і вызначае правілы выдачы нумару PESEL (нумар Ўсеагульнай электроннай сыстэмы рэгістрацыі насельніцтва) іншаземцам, паведамляе Польскае Радыё. Папярэдні закон аб рэгістры насельніцтва прадугледжваў адмену абавязковай прапіскі з 1 студзеня 2018 году. Прыняты сёння закон аднаўляе абавязак прапіскі.

Міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацыі тлумачыць, што прапіска з’яўляецца ключавым элемэнтам для рэгістру насельніцтва. Існаванне такога рэгістру дазваляе правільна рэалізоўваць адміністрацыйныя абавязкі як галасаванне на выбарах, выплата пэнсій, сацыяльная дапамога і многае іншае.

Закон таксама рэгулюе правілы, з’вязаныя з выдачай нумару PESEL іншаземцам. З 1 студзеня яго будуць атрымліваць усе іншаземцы, якія прапісваюцца ў Польшчы. Цяпер, каб атрымаць нумар PESEL, замежнік павінен мець важныя для гэтага прычыны, якіх у законе прадугледжана вельмі мала. Працаўладкаванне ці далучэнне да страхавой сыстэмы такімі прычынамі не з’яўляюцца.

МУСіА таксама тлумачыць, што выдача PESEL усім іншаземцам дазволіць у адным месцы збіраць інфармацыю пра замежнікаў, якія знаходзяцца на тэрыторыі Польшчы.

 

Чытайце па тэме:  Российские СМИ настраивают поляков против рабочих из Украины - СЕРА

Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest

Дадаць каментар

E-mail is already registered on the site. Please use the увайсці форма or увядзіце іншы.

You entered an incorrect username or password

На жаль, вы павінны ўвайсці ў сістэму.