Палата прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі ратыфікавала пагадненне аб супрацоўніцтве дзяржаў удзельнікаў СНД у галіне забеспячэння інфармацыйнай бяспекі.
kontrol-internet

Гэтую дамову падпісалі толькі 6 з 11 краінаў СНД.

Неабходнасць ратыфікацыі абгрунтоўваў перад дэпутатамі старшыня КДБ Беларусі Валерый Вакульчык.

Старшыня КДБ прывёў прыклад: падчас чэмпіянату свету па хакеі ў інтэрнэце было зафіксавана, што ў Мінску знаходзіцца самаробнае выбуховае прыстасаванне, і засталося толькі яго ўзарваць. Як высветлілі супрацоўнікі спецслужбаў, адзін адрасат гэтага паведамлення знаходзіўся ў Беларусі, другі — у расійскім Санкт-Пецярбургу. Спецслужбы здолелі даведацца, што хлопец з дзяўчынай вырашылі такім чынам пажартаваць.

Вакульчык распавёў і пра іншы выпадак:

«Карыстальнік інтэрнэту з Паўночнага Каўказу на ўдачу набраў мінскі нумар і паведаміў пра тое, што ў Мінску рыхтуецца выбух. Калі б нашы спецслужбы не адсочвалі такія паведамленні, дык невядома, ці паспелі б мы мабільна адрэагаваць на такое паведамленне, хоць яно было і несапраўдным».

Валерый Вакульчык таксама прывёў некалькі лічбаў:

«За мінулы год спецслужбы Беларусі выявілі 102 інтэрнет-рэсурсы, дзеянні якіх носяць супрацьпраўны характар. Дзякуючы супрацоўніцтву спецслужбаў у краінах СНД было заведзена больш за тысячу крымінальных спраў».

Вакульчык таксама сказаў, што амаль кожны месяц спецслужбы Беларусі знаходзяць у інтэрнэце людзей, якія абменваюцца досведам прыгатавання выбуховых сродкаў. Адны робяць гэта з хуліганскіх мэтаў, іншыя — толькі з цікаўнасці.

Крыніца: Радыё Свабода

Навіны ад Belprauda.org у Telegram. Падпісвайцеся на наш канал https://t.me/belprauda.

Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest
Поддержать проект:

Загрузка...