«Да гэтай пары невядомыя падрабязнасці ў справе магчымай сустрэчы польскіх і беларускіх гісторыкаў па пытанні дэкамунізацыі вуліцы Браніслава Тарашкевіча ў Бельску Падляшскім», — такі адказ атрымала Радыё Рацыя з Інстытуту нацыянальнай памяці ў Варшаве.

«Справа ўшанавання Браніслава Тарашкевіча будзе прадметам чарговага аналізу адпаведных аддзяленняў Інстытута нацыянальнай памяці», — паведаміў адказны за сувязі з грамадствам ІПН Ярослаў Тэнсёровскі.

Радыё Рацыя звярнулася з запытам ў ІПН наконт тэрміну сустрэчы польскіх і беларускіх гісторыкаў пра якую ў сярэдзіне лістапада падчас візіту ў Гародню  паведаміў старшыня Інстытуту нацыянальнай памяці Яраслаў Шарэк.

Прозвішча палітыка і мовазнаўцы  Браніслава Тарашкевіча можа знікнуць з назвы вуліцы ў Бельску Падляшскім ў сувязі з дэкамунізацыяй, пасля таго як адпаведная камісія ІПН  пад кіраўніцтвам доктара Мацея Коркуця прызнала што Браніслаў Тарашкевіч з’яўляецца сімвалам камуністычнага рэжыму.

Беларускае гістарычнае таварыства накіравала адкрыты ліст да уладаў Польшчы ў абарону імя і годнасці Браніслава Тарашкевіча.

Навіны ад Belprauda.org у Telegram. Падпісвайцеся на наш канал https://t.me/belprauda.

Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest
Поддержать проект: