Безвыніковай аказалася спроба “Народнай Волі” абскардзіць у Калегіі па гаспадарчых справах папярэджанне, вынесенае газеце Міністэрствам інфармацыі за аўтарскую калонку Святланы Калінкінай “На цепь!”.
nv
Сёння суддзя Алена Кастрама прыняла рашэнне ў іску “Народнай Волі” да Міністэрства інфармацыі адмовіць.Чым кіравалася суддзя, пакуль сказаць немагчыма, бо матывіровачная частка рашэння стане вядомай не раней як праз пяць працоўных дзён. Але справа гэта не ўнікальная. Міністэрства інфармацыі ўжо не раз дэманстравала, што не бачыць розніцы, не праводзіць мяжы паміж фактам і меркаваннем. Хаця ў беларускім законе мяжа праведзена. І калі факты могуць адпавядаць ці не адпавядаць рэчаіснасці, то меркаванні ўвогуле не могуць быць абвергнуты. Яны могуць быць толькі аспрэчаны.

“Народная Воля” будзе абскарджваць гэтае рашэнне.

Чытайце па тэме:  “Беларускі партызан” аднавіў працу - у даменнай зоне by
Навіны ад Belprauda.org у Telegram. Падпісвайцеся на наш канал https://t.me/belprauda.

Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest
Поддержать проект: