Аўтарытарныя рэжымы вучацца адзін у другога. Так у чарговы раз можна сказаць пасля таго, як, у адказ на амерыканскія санкцыі, Крэмль скараціў колькасць супрацоўнікаў дыпламатычных місій ЗША ў два с паловай разы.

Беларусы адразу ўзгадалі, як, таксама ў адказ на санкцыі, мясцовы “глаўнюк” паменшыў колькасць амерыканскіх дыпламатаў у нашай краіне з некалькіх дзесяткаў да сямі. І нічога – зараз амерыканцы нават санкцыі аднабакова адмянілі. У адказ ім дазволілі мець тут яшчэ аднаго дыпламата.

Магчыма, таму і Масква выбрала аналагічны спосаб адказу – калі “перасідэнт” невялікай Беларусі здолеў “нахіліць” звышдзяржаву, то чаму вялікай Расіі не паспрабаваць таксама. Да таго ж, ствараецца прадмет для торга – цяпер “правільныя паводзіны” Вашынгтона можна будзе ўзнагароджваць, павялічваючы колькасць дазволеных яму дыпламатаў у Расіі на дзесятак-другі.

Усё лагічна. Толькі б я не стаў выкарыстоўваць тэрмін “вучацца”. Хутчэй – “натхняюць” адзін другога, паказваюць прыклад суседзям па рэгіёну. Вось толькі заходнія дэмакратыі ніяк не навучацца простай ісціне – калі вы робіцеся занадта цярпімымі да парушэнняў правоў чалавека аўтакратам адной з краін рэгіёна, то паказваеце сваю слабасць і адсутнасць прынцыпаў. Чым непазбежна захоча скарыстацца аўтакрат іншай краіны рэгіёна.

Калі ласка на граблі!

Мікола Статкевіч

Навіны ад Belprauda.org у Telegram. Падпісвайцеся на наш канал https://t.me/belprauda.

Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest
Поддержать проект:

Загрузка...