Наш сьвет – усяго толькі дэталь Метагістарычнай Панарамы, якую можна разглядваць.

shutterstock.com

 

Дух Абсалюту Творыць Зямлю. Розумам. Цераз Чалавека. Шляхам альтэрнатывы й палярнасьці.
Суцэльны ў Космасе, Розум падзяляецца ў Матэрыі на alter і ego, ад супярэчнасьцяў якіх узьнікаюць Творчыя Прынцыпы Будаўніцтва. Час мадэрнізуе-перакручвае-ускладняе іхныя планетарныя выявы, якія сьвядомасьць людзей ілюзорна ўспрымае як дабро і зло, хоць насамрэч такіх нямашака. Ёсьць тольма неабходнасьць рэалізацыі Прынцыпаў: alter увасабляе прагрэсіўныя і новыя тэндэнцыі, ego – кансерватыўныя і зьнішчальныя. Характэрна: калі дзее адзін – абавязкова вытварае другі, прычым alter аб’ектыўна распачынае, ego – рэагуе і скажае, бо галоўная задача першага – стваральная, другога – разбуральная.

У сусьветнай карціне ператварэньняў рэльефна вылучаецца праекцыя – Вялікае Княства Літоўскае-Беларусь, – метагістарычнае значэньне якой бальшэннае і, на жаль, невядомае.

Так, краіны, як і героі, могуць зазнаваць складанасьці лёсу, пакутаваць, цярпець, зьнемагацца, нават зьнікаць, але ўсё адно кіруюцца Боскім Прызначэньнем, не заўсёды ўсьвядомленым. Адныя ўзьвялічваюцца і занатоўваюцца на скрыжалях, іншых паглынае замста. Такія суворыя Законы існаваньня!

Роля ВКЛ-Беларусі ў гісторыі чалавецтва жывая, адчувальная, сакральная і чакае новага асэнсаваньня. Нешта з гэтага сучасныя веды дазваляюць прыадчыніць.

Зямное процістаяньне – адвечнае, узыходнае, прыступкавае. Адбываецца паўсюль, асабліва выяўляецца на тэрыторыях вялікага маштабу. Багата, адмыслова і паказальна яно выглядала ў ходаньні Егіпет-Вавілон, Грэцыя-Рым… Але найбольшае сутнаснае разьвіцьцё і ўдасканаленьне атрымала ў апошні перыяд.

Асаблівасьць такая, што ініцыянты, выканаўцы і памагатыя гэтага працэсу калісьці, на Пачатку, зьведалі ўмовы быцьця і дзейнасьці на Зямлі, прыстасаваліся і выпрацавалі іманентныя пастулаты для ўсіх наступных пакаленьняў, то бок вызначылі крытэры паводзінаў чалавецтва навек. Носьбіты alter і ego былі адаптаваныя да гэтых адметнасьцяў адпаведна свайго прызначэньня. Глабальны, масавы размах гэтае зьявы паказвае агульныя тэндэнцыі жыцьця, то бок барацьбы супараў.

У розныя гістарычныя перыяды яны своеасаблівыя, непаўторныя, але заўжды – важныя, лёсавызначальныя, напружаныя. Лепш зразумелыя – сучасныя, эўрапейскія, калі супрацівы цывілізавана ўтрываліліся. Прынцыповымі выглядаюць стасункі ВКЛ-Беларусі з суседзямі.

На нейкім этапе сілы alter стварылі раздол на зялёных абшарах паміж двух мораў і энергетычна забясьпечылі яго. Магутнасьці ego зрабілі тое ж самае абапал, каб адрэагаваць і зьвесьці. Адвечная бітва палярных сэнсаў працягнулася ў новых шчыльных умовах!

Тут льга зьвярнуць увагу на прасторава-часавыя асаблівасьці таго касьмічнага перыяду Зямлі: эўраазійскі кантынент зьяўляўся галоўнай пляцоўкай выпрабаваньняў і вызначаў тэндэнцыі сусьветнага разьвіцьця.

Тысячагодзьдзямі панавалі цемра, беспрасьветнасьць, лютасьць. Таёмасьць і жах паглыналі розум. Зямлю насычала кроў. Зьмяненьні ўвогуле адбываліся пакрысе, нікчэмна, а да сьвятла – мікраскапічна. Існавалі нават такія моманты, калі зачапіцца за штосьці, знайсьці сярод людзей падыходнага правадніка Ідэяў было немагчыма. Такія ўмовы найбольш спрыялі ego – і яно буяла ды клусьцела! Здавалася, што іншага і быць ня можа. Але тольма не для Праўды: празьмерная аднабокасьць заўсёды перакульваецца і ўзносіць свайго праціўніка! Так і адбылося, калі насытнае сьведам’е павабілі мірсьці іншага. Вылучэньне, рост і пашырэньне гэтага перайначылі думкі, эмоцыі, дзеяньні – і такім чынам для яго ўтварылася мейсца на кантыненце, паступова высьпеў alter. Вось тады прастора жыцьця стала перайначвацца ад намераў абодвух.

Супярэчнасьці распалілі барацьбу, вынайшлі новыя метады, зручныя падыходы, палітыку… Але і дасюль раўнавагі нямашака, пераважаюць прынцыпы ego, адтаго alter, каб годна існаваць, намагаецца больш і ўпарцей.

Нашая гісторыя перапоўненая прыкладамі дужаньня з усходнімі і заходнімі агрэсарамі, асабліва – з Маскоўшчынай і Расеяй. Яны – адметныя і знакавыя, бо расьхінулі магчымасьці чалавечай цывілізацыі, удасканалілі тактыку і стратэгію яе існаваньня. Залішне пералічваць вартасьці народаў, прызначаных для выкананьня гэтае задачы . Можна адцеміць толькі асноўныя, адрожлівыя: ліцьвіны-беларусы ўвасобілі якасьці для мэтаў alter – чалавечнасьць, разважлівасьць, талерантнасьць; маскоўцы-расейцы замацавалі за сабой прыкметы ego – амбітнасьць, парыўчасьць, жорсткасьць.

Наогул, эўрапейскі досьвед узаемадычыненьняў паказаў, што ўва ўмовах фізічнае Зямлі чалавецтву пагражае тэрытарыяльная блізкасьць розных мянтальных кангламератаў (дзяржаваў, злучэньняў, задзіночаньняў, суполак і г.д.) і варта выпрабоўваць-укараняць іншыя формы суіснаваньня.

Пытаньне зрабілася крытычным пад час бесьперастанных крывавых войнаў паміж ліцьвінамі і маскалямі, калі энергетычны і кармічны цяжар сутнасна закрануў многія народы і мог пагоршыць агульны баланс планеты. А маштабная параза і раздрабненьне ВКЛ увогуле пазбавілі alter пераканаўчай сьферы ў Эўропе.
І вось тады распачалася зямная міграцыя Розуму. Прасьветленага, дасьведчанага, загартаванага! На новыя землі – за акіян!

Геаграфізічна, біялагічна і сацыяльна яны былі падрыхтаваныя заранёў. Тэрытарыяльна недасяжныя, энергетычна багатыя, інтэлектуальна моцныя, гатовыя для далейшага ўдасканаленьня.

Складана пацьвердзіць эзатэрычны працэс аргументамі ад фізічных рэаліяў і ад звыклай зямной матэрыальнасьці. Да таго ж, варта ўлічваць, што ёсьць пытаньні містычна-таёмыя, для дасьведчаных і якія замоўчваюцца – такі Космас! Тым ня менш, важкае перакананьне магчыма атрымаць пасьля аналізу вялікага сусьветнага перыяду і з дапамогай асацыятыўнага абстрагаваньня.

Адлі ёсьць шмат падставаў сьцьвярджаць, што за апошнія тысячу гадоў разьвіцьцё ВКЛ-Беларусі і ЗША адбываецца пад апекай адных сілаў. Некаторыя гістарычныя падзеі, зьявы, сітуацыі, хоць і розныя ў часе, падобныя, сынанімічныя па духу й сэнсу.

Празначана, каб істотнае распачыналася-запачаткоўвалася сьпярша ў ВКЛ і потым квітнела ў ЗША. Высокасьць падыходаў у палітыцы, эканоміцы, культуры, стасунках між людзьмі і з суседзямі літаральна “прызямлілася” на нашай тэрыторыі і стала асновай жыцьця, пазьнейшай дэмакратыі. Адны толькі Статуты чаго вартыя! А свабодная сістэма грамадзкага ладу ВКЛ, міжнароднасьць беларускай мовы, рэлігійная поліканфэсійнасьць, хрысьціянскі экуменізм вуніяцтва, вялікасьць помыслаў і пошукаў, вальнадумства!..
Безумоўна, такія асаблівасьці і посьпехі alter былі не па нораву вакольнага ego, асабліва Маскоўскай імперыі. Гісторыя добра памятае зьнішчальна-грабежніцкія напады суседзяў! Адметна, што апасьля яны скарыстоўвалі (але няўдала й перакручана) дасягненьні ВКЛ для сваіх мэтаў.

Заняпад ВКЛ і ўздым ЗША трэба разглядаць як метафізічную і гістарычную пераемнасьць. Як ужо адзначалася, alter, каб захавацца і працягнуцца на Зямлі, перамясьцілася на новы кантынент: так бясьпечней! Падзеі адбываліся ў адзін гістарычны перыяд – напрыканцы XVIII стагодзьдзя. Памятайма Т.Касьцюшку й іншых ліцьвінскіх герояў, лёс якіх паказаў духоўную лучнасьць абодвух народаў.
Выяўлены аднойчы, Розум зараджае й натхняе заўсёды. Здараецца, што цёмная і недарэчная набрыдзь з выжлам ego замінае, чмуціць-блытае асяродзьдзе, але тое не на доўга. Прасьвяднае alter усё адно абудзіць і ўздыме!

Зараз мы назіраем ЗША ў росквіце і цешымся ад таго, што многія прынцыпы дэмакратыі закладзеныя на беларускай тэрыторыі, а чалавечыя якасьці нашага народу зрабіліся падмуркам сама магутнай краіны сьвету.
Звычайным вокам не заўважыць істай лучнасьці дзьвюх нацыяў напрамку alter. Толькі відушчыя бачаць, як цераз акіян зьнітаваныя сэрцы й душы нашых людзей!

Мікола Калядны, для Беларускай праўды

Навіны ад Belprauda.org у Telegram. Падпісвайцеся на наш канал https://t.me/belprauda.

Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest
Поддержать проект:

Загрузка...