Акцыя “Ланцуг памяці” прайшла ўвечары 29 кастрычніка каля будынка Камітэта дзяржбяспекі ў Мінску. Каля 20 чалавек, трымаючы ў руках свечкі, без прамоў стаялі каля прыступак КДБ, паведамляе Еўрарадыё.

 

У акцыі прынялі ўдзел вядомы палітык Мікалай Статкевіч, яго жонка Марына Адамовіч, рэжысёрка Вольга Нікалайчык, літаратар і палітык Уладзімір Някляеў ды іншыя. Акцыя доўжылася з паўгадзіны. Прадстаўнікі спецслужб назіралі за акцыяй, але нікога не затрымлівалі.

У ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 года былі расстраляныя больш за 100 прадстаўнікоў беларускай інтэлігенцыі — пераважна літаратары. Гэтую падзею называюць “чорнай ноччу беларускай літаратуры”.

 

 

Навіны ад Belprauda.org у Telegram. Падпісвайцеся на наш канал https://t.me/belprauda.

Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest
Поддержать проект: