У Менску Кансэрватыўна-хрысьціянская партыя — БНФ правяла акцыю ў памяць ахвяр сталінскіх рэпрэсій, паведамляе Радыё Свабода.

У шэсьці ад будынка Менскага гарадзкога палаца культуры да Лошыцкага яра ўдзельнічала прыблізна 50 чалавек. Яны несьлі ня менш за 20 бел-чырвона-белых сьцягоў, а таксама расьцяжкі «Расея — гэта вайна» і «Дзяды».

Шэсьце завяршылася мітынгам ля памятнага крыжа ў Лошыцкім яры.

Улады імкнуцца зьнішчыць сьляды генацыду 1930–40-х гадоў, гаворыцца ў заяве старшыні КХП— БНФ Зянона Пазьняка, якую зачытаў на мітынгу ў Лошыцкім яры адказны сакратар партыі Алесь Чахольскі.

Пазьняк адзначыў, што найбольш масавыя расстрэлы адбываліся ў 1937 годзе.

«Прывозілі і забівалі кожны дзень. Паводле маіх разьлікаў, тут забілі прыкладна 10 тысяч чалавек. Улетку 1988 года, калі вяліся археалягічныя раскопкі і эксгумацыя ў Курапатах, месца расстрэлу ў Лошыцы было засыпанае грунтам», — адзначыў кіраўнік КХП-БНФ.

​Згодна са зьвесткамі гісторыкаў, у 1930-х гадах у Лошыцкім яры знаходзілася так званая Белая дача — месца размяшчэньня спэцкаманды НКВД, куды дастаўлялі арыштаваных ахвяраў сталінскіх рэпрэсій. Тут жа іх расстрэльвалі.

Навіны ад Belprauda.org у Telegram. Падпісвайцеся на наш канал https://t.me/belprauda.

Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest
Поддержать проект: