Інцыдэнт адбыўся 27 чэрвеня каля 17 гадзіны падчас пікетавання рэстарацыі «Поедем поедим». Пра здарэнне Свабодзе апавёў сустаршыня БХД Павал Севярынец.

Леанід Кулакоў

 

«Дзве дзяўчыны пад’ехалі да рэстарана на аўтамабілі „Таёта“ і не зніжаючы хуткасці, хаця бачылі пікетоўцаў, паспрабавалі праехаць на тэрыторыю рэстарана. Хаця тут знак вісіць — усяго 5 кілямэтраў на гадзіну.

Аўтамабіль літаральна ўехаў у пікет і збіў Леаніда Кулакова з ног. У яго пашкоджана нага і рука здзёрта да крыві. Пікетоўцы выклікалі хуткую і ДАІ. Цяпер з кіроўцам разбіраюцца супрацоўнікі ДАІ, а Леаніду Кулакову аказваюць дапамогу мэдыкі», — паведаміў Павал Севярнынец.

Актывіст «Эўрапейскай Беларусі» Леанід Кулакоў цягам чэрвеня рэгулярна бярэ ўдзел у пікетах каля рэстарацыі ў Курапатах, закрыцця якой ужо месяц дамагаюцца актывісты розных партыі і грамадзкіх арганізацый дэмакратычнага накірунку.

Супрацоўнікі ДАІ раней склалі на Леаніда Кулакова некалькі пратаколаў за парушэнне правілаў дарожнага руху. У адным з пратаколаў Леанід Кулакоў напісаў, што «стаяў і будзе стаяць у пікетах», паколькі пратэстуе супраць знаходжання забаўляльнай установы ў ахоўнай зоне Курапатаў.

Навіны ад Belprauda.org у Telegram. Падпісвайцеся на наш канал https://t.me/belprauda.

Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest
Поддержать проект: