Наведнік рэстарацыі «Поедем поедим» на аўтамабілі BMW каля 16-й гадзіны ўчыніў наезд на пікетоўцаў, якія штодня пратэстуюць супраць працы забаўляльнай установы каля Курапатаў.

Пра гэта карэспандэнту Свабоды расказаў сустаршыня БХД Павал Севярынец.

«Спачатку гэты кіроўца, яго завуць Уладзімер Ч., змог заехаць на тэрыторыю рэстарацыі, бо пікетоўцы проста разышліся ў бакі, убачыўшы, з якой хуткасцю ён набліжаецца. Ехаў пад 70–80 кілямэтраў і не тармазіў.

Гэтаксама хутка ён потым спрабаваў і выехаць, але ўжо ўрэзаўся ў пікет, зламаўшы сабе люстэрка. Пікетоўцы яго не прапускалі, ён счапіўся са Змітром Казакевічам, адбылася бойка.

У выніку ў Казакевіча парваная кашуля і цялесныя пашкоджаньні. Цяпер з гэтым кіроўцам разбіраюцца міліцыянты, праглядаюць відэа, а Зміцер Казакевіч паехаў у Бараўляны пісаць заяву аб нападзе і патрабаваць экспэртызы», — сказаў пра інцыдэнт Павал Севярынец, які быў сведкам здарэння.

Паводле Паўла Севярынца, з кіроўцамі іншых аўтамабіляў, якія прыяжджалі 25 ліпеня да рэстарацыі «Поедем поедим», у пікетоўцаў канфліктаў не было.

Geplaatst door Зьміцер Казакевіч op Dinsdag 28 maart 2017

Пікетаванне рэстарацыі «Поедем поедим» каля Курапатаў вядзецца з 31 траўня. Прадстаўнікі розных дэмакратычных арганізацый і грамадзкія актывісты патрабуюць закрыцця рэстарацыі, сцьвярджаючы, што яна парушае ахоўную зону вакол народнага мэмарыялу і не адпавядае нормам грамадзкай маралі.

Інцыдэнт са Змітром Казакевічам — ня першы за час пікетавання «Поедем поедим». Тут ужо здаралася, што наведнікі і ахоўнікі біліся з актывістамі, а аўтамабілі, якія спрабавалі праехаць у рэстарацыю, наяжджалі на пікетоўцаў. Падчас аднаго з такіх наездаў грамадзкаму актывісту Леаніду Кулакову зламалі руку.

20 ліпеня на сустрэчы з журналістамі адзін з уласьнікаў рэстарацыі бізнесовец Леанід Зайдэс адмовіўся закрываць «Поедем поедим», але прапанаваў даць грошы на мэмарыялізацыю Курапатаў. Гэта не задаволіла пікетоўцаў, і яны працягнулі пікетаванне.

Навіны ад Belprauda.org у Telegram. Падпісвайцеся на наш канал https://t.me/belprauda.

Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest
Поддержать проект: