Вечар напярэдадні Калядаў Белсат правёў у гасцях у выдатнага беларускага музыкі Змітра Вайцюшкевіча і ягонай сям’і на хутары Вайцюшкі ў Гарадзенскай вобласці.

Скрыншот з відэа

 

Да ўдзелу ў шоу «Я не буду гэтага есці!» мы запрашаем вядомых людзей з кулінарнымі траўмамі. Задача  шэф-кухараў Вольгай Прыгаравай і Аляксандра Чыкілеўскага – прыгатаваць ненавісную страву або прадукт гэтак, каб госцю спадабалася.

У пазамінулым выданні мы парушылі правілы, прыгатаваўшы тое, што наш герой хацеў бы есці штодня. Гэтым разам страва было самае што ні ёсць ненавісная, затое гатавалі мы яе не ў студыі, а проста на свежым паветры!

А не любіць Зміцер Вайцюшкевіч традыцыйны для беларусаў аўсяны кісель. Дагадзіць яму будзе няпроста: музыка сам выдатна гатуе. Але паспрабаваць трэба. Вольга Прыгарава вырашыла зрабіць дэсерт: кісель з цытрусавых з хатняй гранолай з аўсяных шматкоў. У Аляксандра – салёная і больш сытная страва: сатэ з грыбоў з падліўкай з аўсянага кісялю.

Чый варыянт абярэ Зміцер Вайцюшкевіч?

Навіны ад Belprauda.org у Telegram. Падпісвайцеся на наш канал https://t.me/belprauda.

Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest
Поддержать проект:

Загрузка...