Журналісты Алесь Ляўчук і Мілана Харытонава патрабавалі ў Берасцейскага абласнога суда адмяніць штраф у $ 1000, які яны атрымалі пасля таго, як падчас працы іх збілі кобрынскія міліцыянты. Суддзя Аляксандр Саўчук не задаволіў скаргу.

Алесь Ляўчук і Мілана Харытонава, svaboda.org

«Мы патрабавалі ў абласным судзе адмяніць рашэнне суда Кобрынскага раёну, лічым яго незаконным. Але абласны суд пакінуў рашэнне без зменаў, хоць мы падалі доказы нашай невінаватасці – відэа, што нам удалося вярнуць пасля таго, як аддалі тэхніку. На кадрах бачна, як намеснік старшыні Кобрынскага РАУСу Вячаслаў Клімчук, які кіраваў аперацыяй нашага затрымання падыходзіць да мяне і просіць паказаць дакументы. Паказваю. Ён кажа, што не мае да нас пытанняў. Але праз 15 хвілінаў нас жорстка затрымліваюць, нібыта для праверкі дакументаў», – кажа Алесь Ляўчук.

Фрылансер кажа, што разгляд справы ў Берасці выглядаў «камічна».

-Суддзя спытаў у мяне, ці трымаў я ў руках мікрафон з лагатыпам «Белсату». Я сказаў, што так! Суддзя: ваша віна цалкам даказана, – кажа Алесь Ляўчук. – Гэта значыць, што любога чалавека ў Беларусі можа схапіць, збіць, судзіць, а потым за гэты прыйдзецца яшчэ і плаціць».

Ляўчук дадае, што ў краіне адсутнічае судовая сістэма: «Чыноўнікі Лукашэнкі выконваюць загады ўлады – для абвінаваўчага прысуду не абавязкова мець доказы віны».

Падчас разгляду справы Міланы Харытонавай суддзя ў адказ на яе скаргу на тое, як яе выцягвалі з машыны «ціхары», запытаў, чаму яна не прадставіла ім журналісцкае пасведчанне.

Чытайце па тэме:  Судные дни беларуской таможни

«Кажу, па-першае яны не прасілі, па-другое, гэта складана зрабіць, калі цябе за рукі валакуць. Ён паслухаў і кажа: «Так, зразумела». І зноў: «А чаму дакументы не паказалі?», – кажа Харытонава. – Я не зразумела – ён здзекваецца ці прышпільваецца».

18 сакавіка журналістаў жорстка затрымалі ў Кобрыне пасля асвятлення акцыі недармаедаў. Журналістаў збілі, забралі тэхніку і склалі два пратаколы: за «парушэнне заканадаўства аб СМІ» і «непадпарадкаванне законнаму распараджэнню ці патрабаванню службовай асобы пры выкананні ім службовых паўнамоцтваў». Журналісты заяўляюць, што міліцыянты пагражалі ім расстрэлам.

13 красавіка суд Кобрынскага раёну пакараў журналістаў штрафам памерам амаль у Br 2000.

Белсат


Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest

Дадаць каментар

E-mail is already registered on the site. Please use the увайсці форма or увядзіце іншы.

You entered an incorrect username or password

На жаль, вы павінны ўвайсці ў сістэму.