Камітэт ААН па правах чалавека прыняў да разгляду скаргу гарадзенца Віктара Сазонава.

Віктар Сазонаў, фота Радыё Рацыя

Віктар Сазонаў, фота Радыё Рацыя

Падставай да звароту ў Камітэт стала адміністрацыйная справа, паводле якой летась праваабаронцы “Вясны” ды Беларускага Хельсінкскага камітэту Уладзімір Хільмановіч, Віктар Сазонаў ды Раман Юргель былі засуджаныя да буйных штрафаў. Толькі за тое, што сфатаграфаваліся з партрэтам зняволенага праваабаронцы Алеся Бяляцкага.

Расказвае Віктар Сазонаў:

– Нашая скарга зарэгістраваная, у першую чаргу яна ўзятая да справаводства, мы будзем перапісвацца, і з цягам часу будзе прынятае рашэнне. У першую чаргу гэта маральны зыск, і што самае галоўнае, мы не сумняваемся ў тым, што ён будзе станоўчым, па той прычыне, што, я думаю, у гэтым не сумняваецца ніхто: не тыя, хто нас судзілі, не тыя, хто “клеіў” нам гэтую справу, таму што ўся яе абсурднасць відавочная.

Пісьмовы адказ з Камітэта па правах чалавека чакаюць яшчэ Уладзімір Хільмановіч і Раман Юргель. Для беларускіх грамадзян Камітэт па правах чалавека ААН з’яўляецца апошняй інстанцыяй для абароны сваіх правоў.

Крыніца: Радыё Рацыя

Навіны ад Belprauda.org у Telegram. Падпісвайцеся на наш канал https://t.me/belprauda.

Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest
Поддержать проект:

Загрузка...